NRM гукае вясну па ўсёй Беларусі

NRM

Зараз у Магілёве падпяваюць «Тры чарапахі», а менскія аматары NRM і добрага надвор'я адыходзяць ад учора­шніх скокаў ды сьпеваў на «Разьвітальным канцэрце». Лявон Вольскі ўпэўнены, што мэта дасягнутая — зь зімой разьвіталіся. Але пакуль ня ясна, што прыйшло на зьмену. Для замацаваньня эфэкту пройдуць канцэрты ў іншых гарадох Беларусі і дадатковы — у Менску.

Мяркуючы па сёньняшнім надвор’і, разьвітаньне зь зімою ўсё ж адбылося. Але варта замацаваць эфэкт: дзеля таго, каб сяляне маглі прыступіць да пасяўной, NRM дасьць дадатковы «разьвітальны» канцэрт у Менску і шэраг канцэртаў і іншых гарадох.

Generation.by вылавіў Лявона Вольскага на саўндчэку ў Магілёве і папрасіў ацаніць мэтэаралягічныя вынікі ўчорашняга канцэрту:

«Па дарозе ў Магілёў сьнегу ня бачылі, сонейка сьвяціла. Так што дакладна не зіма. Але паколькі ў Менску дождж, то, магчыма, замест вясны прыйшла восень. Такі парадокс. Так што на наступным канцэрце пагукаем вясну як трэба».

Сапраўды нечаканым стаў своечасовы пачатак канцэрту. Людзі толькі падыходзілі-заходзілі, займалі чаргу ў гардэроб, а з залі ўжо даносіўся «Паветраны шар».

«Хаця гучаньне было ня вельмі, ад самога канцэрту ўражаньне вельмі добрае. Абмяняліся энэргетыкамі. Мы ўжо даўна ня гралі для такой колькасьці людзей на Радзіме», — падзяліўся Лявон.

Народу было шмат. Як кажа зь хітраю ўсьмешкаю арганізатар: «Поўны клюб адпаведна правілам пажарнай бясьпекі».

Канцэрт атрымаўся паганскім — не дарма ж ён зьнітаваны з абрадам провадаў зімы. Як заклінаньні, людзі падпявалі ўсе песьні, трэсьлі галовамі і вадзілі карагоды. Напрыканцы было калектыўнае гуканьне артыстаў на «біс» і рытуальнае выканьне ўжо без артыстаў «Простых слоў».

Графік прыёму грамадзян па пытаньнях надвор’я ў абласных цэнтрах:

  • 13.03 Магілёў (Liga club)
  • 14.03 Гомель (ЦДК)
  • 20.03 Горадня (КЗ Філярмоніі)
  • 21.03 Берасьце (ДК Прафсаюзаў)

І яшчэ можна знайсьці квіточкі ў краме «Падземка» на «Разьвітальны канцэрт» 19 сакавіка ў менскім R-Club.

Фотарэпартаж 

NRM

NRM 

NRM 

NRM 

NRM 

NRM 

NRM 

NRM 

Аўтар фота Юра Сідун

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.