Праца над Кодэксам аб адукацыі прыпыненая

Ч­ыноўнікі не змаглі вызначыць, якой усё ж мусіць быць сярэдняя школа ў Беларусі — 12-ці ці 11-гадовай.

Пра спыненьне працы над праектам «Кодэкса аб адукацыі» паведаміў «Інтэрфаксу» старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч

«Па рэкамэндацыі адміністрацыі прэзыдэнта праца над праектам Кодэкса аб адукацыі «замарожаная», — паведаміў Здановіч і патлумачыў, што рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што «дагэтуль ня вызначана, якой мусіць быць у Беларусі сярэдняя школа — 12-ці ці 11-гадовай».

Яшчэ ў канцы студзеня Здановіч тлумачыў заблытаную сытуацыю з адукацыйным заканадаўствам:

«Многія заканадаўчыя пытаньні адукацыі могуць быць вырашаныя ў рамках Кодэксу аб адукацыі. Зараз жа атрымоўваецца парадаксальная сытуацыя. Падавалася б, унясеньне зьменаў і дапаўненьняў у закон прыняць прасьцей. А атрымоўваецца наадварот: нам лягчэй было б прыняць закон аб школе, аб вышэйшай адукацыі, чым выкліканыя гэтымі законамі зьмены ў іншыя дакумэнты. Працу над дакумэнтамі запавольвае мноства юрыдычных супярэчнасьцяў».

Неабходнасьць стварэньня «Кодэкса аб адукацыі» была агучаная ў верасьні 2007 году міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым.

Уні Вера 14:00, 13/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0388 seconds.