Ватыкан павялічыў сьпіс сьмяротных грахоў да 14

Наступствы глябалізацыі могуць зачыніць дзьверы ў Рай. Ватыкан, упершыню за паўтары тысячы год, перагледзеў сьпіс сьмяротных грахоў з улікам асаблівасьцяў эры глябалізацыі. Цяпер дадаліся, напрыклад, экспэрымэнты з ДНК і разбурэньне навакольнага асяродзьдзя.

З разьвіцьцём чалавецтва разьвіваюцца і чалавечыя грахі. Таму праз паўтары тысячы год Ватыкан і вырашыў папоўніць сьпіс сьмяротных грахоў, дадаўшы яшчэ сем.

«Вы абражаеце Бога ня толькі калі забіваеце, крадзеце альбо жадаеце чужой жонкі, але калі шкодзіце навакольнаму асяродзьдзю, праводзіце маральна сумнеўныя экспэрымэнты, альбо дазваляеце генэтычныя маніпуляцыі, што прыводзяць да зьмен у ДНК альбо анамаліі эмбрыёнаў», — лічыць эпіскап Джанфранка Джыроцьці.

Да сьмяротных грахоў таксама будуць адносіць наркаманію і распаўсюджаньне наркотыкаў, сацыяльную несправядлівасьць, пэдафілію і аборты.

Новы сьпіс сьмяротных грахоў быў абулікаваны ў газэце Ватыкану L'Osservatore Romano.

Ужо паўтары тысячы год сьмяротнымі грахамі ёсьць:

  • пыха
  • хцівасьць
  • зайздрасьць
  • гнеў
  • распуста
  • неўмеркаванасьць у ежы і піцьці
  • лянота

Цяпер да іх дадаліся:

  • генэтычныя мадыфікацыі
  • экспэрымэнты над чалавечымі эмбрыёнамі
  • забруджваньне навакольнага асяродзьдзя
  • сацыяльная несправядлівасьць
  • аборты
  • ужываньне і распаўсюджваньне наркотыкаў
  • непамерная фінансавая нажыва.
SlaDa 16:40, 10/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.