Працу не прасьпіш, калі праца — спаць

Як тут не пазайздросьціць (глядзіце на час публікацыі) хобі галяндзкага студэнта Ідэ ван Д’ютэкама. Тры тыдні ён правёў у ложку за самым сваім любімым заняткам — сном. І да таго ж зарабіў каля 7 тысяч даляраў.­

­

 

22-гадовы студэнт упэўнены, што калі ён і ўмее штосьці добра рабіць, дык гэта спаць. Таму сваё хобі ён пераўтварыў у прафэсію — і няблага зарабіў. 21 дзень ён ляжаў у ложку, толькі зрэдку падымаўся, каб схадзіць у душ альбо прыгатаваць сабе ежы. Праз вэб-камэру за Ідэ назіралі ажно 450 тысяч чалавек.

Натуральна, што амаль паўмільённая аўдыторыя зацікавіла рэклямадаўцаў — ім Ідэ прадаў плошчу на сваім сайце.

Вось гэта шчасьце — зарабляць тым, што любіш:)

Фота www.ad.nl

SlaDa 03:00, 06/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.134 seconds.