NRMаўскі прагноз: вясна пачнецца 12 сакавіка
Доўга і заўсёды чаканы канцэрт N.R.M. стане «разьвітальным». Але не для гурта, а для зімы. Па меркаваньні Лявона Вольскага, толькі афіцыйныя провады пакладуць канец гэтай прыроднай нестабільнасьці.
«Вось, быццам бы, пачалася вясна (у каляндарным сэнсе), але сёньня надвор’е неаднаразова кардынальна зьмянялася — падаў сьнег, потым дождж, потым — рэзка — сьвяціла сонейка. Карацей, прырода канчаткова не разабралася, у якім накірунку рухацца».
Такімі разважаньнямі Лявон сустрэў вясну і раскрыў Generation.by сакрэт добрага надвор’я.
«Таму неабходна прыйсьці на разьвітальны канцэрт N.R.M. Вось калі разьвітаемся зь зімою афіцыйна, тады й надыйдзе іншая пара году. Ад усіх нас залежыць, якая: цёплая, лагодная ці зноўку халодная й сьцюдзёная».
Усіх неабыякавых чакаюць на гуканьне вясны 12 сакавіка ў
«Будзе вялікі канцэрт, рэанімуем некалькі рэдкіх песень, выканаем, як гавораць, „новае і лепшае“, пагукаем вясну, пакрэатывім. Ня хочацца анансаваць тое, што не да канца вядома, але зазначу: мусіць быць цікава, бо у правядзеньні шараговага мерапрыемства асаблівага сэнсу няма», — падзяліўся Лявон.
Прагнозам Лявона можна давяраць — крыніцы ў яго надзейныя. Шмат у каго ўжо ўсё стала добра. А тым, каму для поўнага шчасьця не хапае толькі вясны - просты шлях на «Разьвітальны канцэрт». За квіточкамі можна спусьціцца ў краму «Падземка».