Першы ў сьвеце музэй мовы будзе прысьвечаны ангельскай

У Вялікабрытаніі ў 2012 адчыніць дзьверы незвычайны музэй — ангельскай мовы. Наведвальнікі змогуць адчуць, як зьмянілася мова зь пятага стагодзьдзя, а таксама ўбачыць важкі ўнёсак у разьвіцьцё ангельскай мовы іншых культур.

Гэта будзе першы ў сьвеце музэй, прысьвечаны мове. Мэта яго стварэньня — паглыбіць веданьне і разуменьне багацьця ангельскай мовы, якая ёсьць сродкам камунікацыі двух мільярдаў чалавек. 

Музэй «The English Project» будзе разьмяшчацца ў Вінчэстэры. І не выпадкова: гэта горад караля Альфрэда, які абвясьціў Старажытную ангельскую мову моваю асьветы, літаратуры і закона.

У праект плянуецца прыцягнуць з самых розных крыніц ля 25 мільёнаў фунтаў.

Адна з задач музэю — адлюстраваць шматлікія новыя тэндэнцыі ў разьвіцьці мовы, якія ўзьнікаюць пад уплывам глябалізацыі. Сёньня можна казаць пра існаваньне некалькіх ангельскіх моваў.

«Ангельская становіцца новым тыпам мовы ў выніку гэтых зьменаў, і яе вывучэньне — альбо экспазыцыя, як у выпадку музэю, — патрабуе ад нас узяць на борт і сьвежыя культурніцкія накірункі», — мяркуе дасьледчык мовы, прафэсар Дэвід Крыстал.

Дзякуючы апошнім лічбавым тэхналёгіям і моўным галяграмам, наведвальнікі музэю «The English Project» пачуюць, як скрозь стагодзьдзі мова няспынна разьвівалася. Дзеля гэтага будзе створаны «архіў жывой мовы».

У экспазыцыі будзе прааналізаваным таксама і ўнёсак іншых моў у ангельскую. Так, пасьля перамогі нармандцаў у бітве пад Хасьцінгтанам, каля 10 000 францускіх словаў былі прыўнесеныя ў ангельскую мовы. У тым ліку і само слова бітва — «battle». Цягам свайго існаваньня, ангельская мова таксама ўзбагацілася і за кошт грэцкай ды лацінскай.

І гэта значная колькасьць з улікам таго. Што сярэднестатыстычны брытанец ведае 60 тысяч словаў, актыўна ўжываючы зь іх 40 тысяч. Усяго ў ангельскай мове больш за мільён словаў — аніводны ня ведае і не карыстаецца ўсімі.

SlaDa 10:01, 25/02/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.