ААН: сучасная моладзь — самая адукаваная за ўсю гісторыю
Сучасная моладзь зьяўляецца важным рэсурсам нацыянальнага разьвіцьця. Аднак, маладыя людзі ва ўзросьце ад 15 да 24 год
У новым дакладзе ААН паведамляецца, што на сёньняшні дзень доля моладзі складае каля 18% ад агульнай колькасьці насельніцтва Зямлі. А гэта — 1,2 мільярды чалавек або 24% насельніцтва працаздольнага ўзросту.
У Беларусі моладзь складае 15,7% насельніцтва — гэта паўтары мільёны чалавек ва ўзросьце 15–24 гады.
У дакладзе прыведзеныя дадзеныя таксама і па ўзроўню адукаванасьці насельніцтва. У Беларусі ў 1999 годзе 99,8% маладых людзей былі граматнымі — гэта вельмі высокі паказчык, такі ж самы, як і ў большасьці краін рэгіёну.
ВІЧ/СНІД
Аўтары дакладу зьвяртаюць увагу на тое, што адной з самых сур’ёзных пагрозаў будучыні моладзі Афрыкі, Усходняй Эўропы і краін Саюзу незалежных дзяржаў (СНД) зьяўляецца ВІЧ/СНІД. Яны падкрэсьліваюць, што 80% людзей з ВІЧ ва Ўсходняй Эўропе і СНД — гэта моладзь да 30 год.
Так, цягам 2006–2007 у Беларусі эпідэмія
Аднак доля моладзі 15–29 год у структуры
Беспрацоўе
Экспэрты ААН падкрэсьліваюць і іншую праблему: у большасьці краін сьвету беспрацоўе сярод моладзі нашмат вышэйшае за беспрацоўе насельніцтва агулам. А ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы 33,6% маладых людзей ня вучацца і не працуюць.
У Беларусі працу маюць 16,3% людзей ва ўзросьце 15–19 год і 72%
32 тысячы маладых людзей у нашай краіне маюць даход меней за даляр у дзень — а гэта, па мерках ААН, парог беднасьці. У Чэхіі, Польшчы, Расеі і Славакіі доля беднай моладзі такая ж, як і ў Беларусі — 2 адсоткі.
З аптымізмам у будучыню
Але нягледзячы на гэта, маладая генэрацыя краінаў СНД і Цэнтральнай і Усходняй Эўропы больш аптымістычна ставіцца да будучыні, чым старэйшае пакаленьне. Болей за палову апытаных маладых людзей у краінах Балтыі і ЦУЭ лічаць, што эканамічная сытуацыя сёньня лепшая, чым у 1989 годзе. Пры тым, зь імі згодныя толькі 35% апытаных ва ўзросьце ад 65 год.