Менскія бібліятэкі набылі ў мінулым годзе ноўтбук

Кампутарызацыя сталічных бібліятэк набірае абароты: за 2007 год былі набытыя 30 кампутараў, ноўтбук, 6 ксэраксаў, 4 сканэра, 15 друкарак, тэлевізары, а таксама бібліятэчнае абсталяваньне на амаль 45 тысяч даляраў. Ажно тры бібліятэкі далучаныя да Інтэрнэту.

У Менску амаль завершаная кампутарызацыя бібліятэк — 86% маюць лякальныя кампутаровыя сеткі. Усе 42 бібліятэкі гораду далучаныя да электронных рэсурсаў цэнтральных бібліятэк, у іх усталяваныя 280 кампутараў.

Колькасьць чытачоў у сталіцы за мінулы год павялічылася на 10%. Зараз бібліятэкамі карыстаюцца ля 330 тысяч жыхароў Менску. За 2007 год чытачы наведвалі бібліятэкі больш, чым 2 мільёны разоў, узяўшы дахаты 6 мільёнаў кніг, часопісаў і дакумэнтаў на электронных носьбітах. Таксама за мінулы год у фонды 24 дарослых і 18 дзіцячых бібліятэк паступіла больш за 150 тысяч новых кніг.

SlaDa 14:09, 06/02/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.