А цябе ўжо зафрэндзілі твае бацькі?

Усяго толькі некалькі год таму пра ўсеагульную экспансію інтэрнэта размаўлялі ў будучым часе.

­­

У мяне, напрыклад існавала некалькі Я. Адзін Я — школьныя сябры і сябры дзяцінства, другі Я — сябры «пасьляшкольныя», яшчэ адзін Я — са знаёмымі па працы, іншым быў Я з бацькамі, яшчэ адзін Я — віртуал у інтэрнэце vojur.

Цяпер амаль усе мае Я зьбегліся ў адно. Абсалютная большасьць сяброў і знаёмых з розных сфэраў пастаянна (альбо рэгулярна) онлайн.

Адпаведна ўсе кантакты зьмяшаліся ў адну вялікую кучу і яшчэ пераплятаюцца паміж сабой. За гэтым цікава назіраць, хоць ёсьць нейкая нотка настальгіі пра той інтэрнэт, якім карысталіся збольшага аматары экспэрымэнтаў. Але я зараз не пра настальгію.

Вось тут пішуць, што амэрыканскія дзеці не задаволеныя, тым што іх бацькі трапляюць у віртуальны сьвет. 

Мае бацькі пакуль не зарэгістраваныя нават на odnoklassniki.ru, хаця ўжо чулі пра яго. У livejournal яны ня маюць акаўнтаў і на ­generation.by таксама )) Але мая родная сястра, якая заўсёды была далёкай ад сьвету IT рэгулярна піша мне цяпер паведамленьні праз адну з папулярных сацыяльных сетак. Другая ж сястра, якая доўгі час лічыла, што інтэрнэт беспадстаўна замяняе рэальныя камунікацыі віртуальнымі, цяпер спрабуе весьці блог на новай прасунутай пляцоўцы vox.com.

Амэрыканскія падлеткі наўпрост сутыкнуліся зараз з тым, што іх бацькі ўсё болей актыўна пачынаюць карыстацца інтэрнэтам і ў тым ліку ўсімі яго моднымі фішкамі — сацыяльнымі сеткамі, мэсэнджарамі і г.д.

Такім чынам глябальны сьвет робіцца вельмі цесным і даводзіцца пераглядаць стыль сваіх камунікацыяў. 

Ды й стыль камунікацыяў фрэндаў у папулярных сэрвісах таксама зьмяняецца, толькі новыя людзі там неахайна пішуць адкрыта пра свае эмоцыі тлустымі вялікімі літарамі. Большасьць жа доўга фармулюе думкі, бо разумее на ўласным досьведзе, што Інтэрнэт аб’ядноўвае ў сабе і Direct media і Mass media. 

Твой жарт пра свайго шэфа на працы кінуты па асьцы знаёмаму, можа адразу ж зьявіцца на bash.org.ru у выглядзе показкі. Пост з твойго блогу, які зараз чытаюць толькі 5-10 блізкіх сяброў, зь якімі камунікуеш празь яго нібыта за бутэлькай піва, можа трапіць на вочы дэкану, дырэктару і… маці альбо бацьку, якія напішуць табе камэнт «+1, але пазвані дадому!».­

­­­
vojur 16:40, 01/02/2008 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0561 seconds.