Эмбрыёны адчуваюць боль

Колькі ўжо навукоўцаў намагаліся высьветліць, што адчувае дзіця ўнутры маці. Спрэчкі вакол абортаў не сьціхаюць і па сёньняшні дзень. Ёсьць тыя, хто ня лічыць эмбрыён за чалавека, але навукоўцы спраўдзілі, што гэтае маленькае стварэньне можа адчуваць жудасны боль, таму нельга праводзіць аборты нават на раньніх стадыях.

­

 

У брытанскі парлямэнт паступіла прапанова зьнізіць тэрмін, да якога можна рабіць аборт. Апошняе падобнае рашэньне прымалася ажно ў 1990, тады тэрмін панізілі з 28 да 24 тыдняў.

Прафэсар Сьцюарт Кэмпбэл першым выкарыстаў 4D сканаваньне, якое пацьвярджае, што на самых раньніх стадыях можна пабачыць пакуты на твары эмбрыёны ад фізычнага ўзьдзеяньня на яго.

Прадстаўнікі кансэрватыўнай партыі заклікаюць да перагляду заканадаўства і прыняцьця адпаведнага закону.

Нягледзячы на тое, што, згодна апытаньням, 72% насельніцтва згодныя, што паўгадавы тэрмін — гэта надта позна для аборту, але тыя, хто лабіруе гэтую працэдуру настолькі ўплывовыя, што да гэтага пытаньня не зьвярталіся амаль дваццаць год.

Эмбрыёны ўвогуле апошнім часам апынуліся ў цэнтры шматлікіх дыскусіяў: ці можна выкарыстоўваць іх у мэдыцынскіх мэтах, ці можна ствараць трансгенныя эмбрыёны і гэтак далей. Дарэчы, апошняе ўжо дазволенае ў Вялікабрытаніі — там навукоўцы могуць ствараць гібрыдныя эмбрыёны, якія на 99,9% складаюцца з ДНК чалавека і на 0,1% з ДНК жывёлы.

Ня можа ня ­радаваць той факт, што ў нашай краіне колькасьць абортаў пастаянна зьніжаецца.

Так, у 2004 годзе аборт зрабілі больш за 72 тысячы жанчын. У 2006 — 58 тысяч. Яшчэ менш жанчын прыпынілі жыцьцё сваіх будучых дзяцей у 2007 — 51 тысяча.

­
SlaDa 14:06, 30/01/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.