«Асновы праваслаўнай культуры» зьявяцца ў расейскай школьнай праграме
Расейскіх школьнікаў будуць вучыць духоўнасьці і маральнасьці праз «Асновы праваслаўнай культуры» — новы прадмет, які па прапанове Расейскай праваслаўнай царквы, будзе ўведзены ў адукацыйны стандарт. Шэсьць год спатрэбілася Царкве, каб Міністэрства адукацыі Расеі ўхваліла прапанову. Палітыкі і інтэлігенцыя заклапочаныя «клерыкалізацыяй грамадзтва».
Міністэрства адукацыі Расеі ўхваліла ў панядзелак распрацаваную Расейскай праваслаўнай царквой (РПЦ) канцэпцыю стварэньня навучальнага пляна «
За гэта Расейская праваслаўная царква (РПЦ) змагаецца больш за шэсьць год. Супраць увядзеньня ў школьную праграму прадмета «Асновы праваслаўнай культуры» выступалі прадстаўнікі іншых канфэсій, інтэлігенцыі дый самое Міністэрства адукацыі.
Напачатку 2004 міністар адукацыі Расеі Ўладзімір Філіпаў заявіў:
«Прадмет «Асновы праваслаўнай культуры» можа ўводзіцца ў школах толькі факультатыўна, толькі Радаю школы, толькі са згоды бацькоў. Рэгіён ня мае права загадаць увесьці для ўсіх школ краіны асновы праваслаўнай культуры. Школа вырашае сама. Больш таго, вырашыўшы, дае права кожнаму дзіцяці наведваць або не наведваць, па ягоным выбары, гэты факультатыў, і абавязкова са згоды бацькоў».
Аднак, насуперак афіцыйнай пазыцыі Міністэрства адукацыі, зь першага верасьня 2006 гэты прадмет зьявіўся ў раскладзе агульнаадукацыйных школ чатырох расейскіх абласьцей.
Патрыярх Маскоўскі і Ўсея Русі Алексій ІІ тады выразіў сваю візію:
«Я лічу, што аснова праваслаўнай культуры — гэта культуралягічны прадмет, і кожны малады чалавек, які вучыцца сёньня ў нашай школе, абавязаны ведаць гісторыю сваёй культуры. Калі ў нашай краіне жывуць людзі, якія спавядаюць іншыя рэлігіі, то яны, канешне, павінны вывучаць сваю культуру, але павінны ведаць і культуру той краіны, у якой яны жывуць».
Учора, 28 студзеня, мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімэнт зьвярнуўся да грамадзкасьці:
«Мы паўтараем просьбу мільёнаў людзей уключыць у новы стандарт адукацыі новую абавязковую галіну, у межах якой дзеці з праваслаўных сем’яў маглі б вывучаць праваслаўную
духоўна-маральную культуру, каб гэты прадмет ахопліваў увесь пэрыяд школьнага навучаньня з1-й па11-ю клясы».
Ад самага пачатку такая ініцыятыва выклікалі вялізныя нараканьні. У адказ РПЦ падрыхтавала прапанову, каб маральным выхаваньнем заняліся ня толькі праваслаўныя, але і прадстаўнікі ўсіх традыцыйных канфэсій (мусульмане, іудзеі і будысты).
Такім чынам, апроч «Праваслаўнай культуры» у школьнай праграме могуць зьявіцца курсы мусульманскай і іудзейскай культур. Пры тым залічаныя і інтарэсы атэістаў: калі іх бацькі не пажадаюць, каб асновы духоўнасьці іх дзецям выкладалісь на
Міністэрства адукацыі нарэшце пагадзілася з прапановай Расейскай праваслаўнай царквы. Міністар адукацыі Расеі Андрэй Фурсенка заявіў:
«Канцэпцыя накіраваная ў Расейскую акадэмію адукацыі для выкарыстаньня ў выпрацоўцы новых стандартаў адукацыі».
Звычайна рэлігія выкладаецца ў нядзельных школах, прышчэпліваецца ў сям’і, а не ў школе. Увядзеньне новага прадмету можа пагражаць талерантнасьці выхаваньня, прыводзіць да варожасьці, да ізаляванасьці асобных дзяцей. Для шматнацыянальнай і шматрэлігійнай краіны наступствы такога новаўвядзеньня могуць быць самымі сур’ёзнымі.
У складаным становішчы апынаюцца неправаслаўныя або няверуючыя сем’і. Калі ў клясе будзе, напрыклад, адзін каталік, адзін атэіст і адзін мусульманін, няўжо дзеля іх будуць асобна праводзіць урокі?