21 студзеня — Дзень абдыманкаў

21 студзеня адно з самых прыемных сьвятаў — Дзень абдыманкаў. Сёньня можна ўсё — нават абняць незнаёмага чалавека :) Хаця такі цудоўны сэнс сёньняшні дзень набыў зусім нядаўна — у 1986, знайсьці таго, каму першаму тая ідэя прыйшла ў галаву, цяжка. Вядома, што нарадзілася яна ў студэнцкім асяродку заходнеэўрапейскай моладзі. ­

Менавіта 21 студзеня хлопцы і дзяўчаты абдымалі адзін аднаго — але без усялякага інтымнага падтэксту:) Бо вядома ж, што падчас сяброўскіх абдыманкаў мы дзелімся адзін з адным нашаю цеплынёю.­

 

Калі вы ўжо пераабдымалі усіх навокал, можна даслаць віртуальную абдыманку ўсяму сьвету, спраўдзіўшы, што «мір пачынаецца зь мяне».

А лепш далучыцца да ініцыятывы Хуана Мана «Free Hugs». Сёньня ў многіх краінах сьвету можна было пабачыць людзей з таблічкамі «Free Hugs» &mdas­h; любы жадаючы мог падысьці і абняцца.

А пачыналася ўсё так: слаўнае жыцьцё Хуана Мана ў Лёндане раптоўна развалілася — яму прыйшлося ляцець дахаты, у Сідней. Ён глядзеў, як людзі сустракаюць у аэрапорце сваіх блізкіх і сяброў, як яны радуюцца адзін аднаму. І падумаў Хуан, што больш за ўсё ён жадае зараз, каб і яго так чакалі. Каб проста абнялі.

 

Тады ён напісаў на кардонцы «Абдыманкі проста так» — і гуляў па вуліцах. Па ягоных словах, першай, хто да яго падыйшоў, была жанчына, якая распавяла, што сёньня зранку памёр ейны любімы сабака. І што тым самым ранкам была гадавіна гібелі ў аварыі ёйнай адзінай дачкі. І зараз, калі яна пачувае сябе зусім адзінокай, ёй патрэбны абдыманак. Яны абняліся — і ім стала лягчэй.

Потым на YouTube зьявілася відэа пра Хуана Мана і ягоную ідэю падхапілі тысячы людзей.

­

Жадаеце далучыцца? Тады сёньня — якраз падыходзячы дзень.

Ад апантаных аматараў абдыманак Generation.by усім віншаваньні!

­­­­­
SlaDa 21:00, 21/01/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0672 seconds.