Студэнцкі рок-канцэрт "RОСК’by"

28 красавіка ў Менску адбудзецца бясплатны рок-канцэрт “RОСК’by” у межах кампаніі ў падтрымку правоў студэнтаў “Адкрыты студэнцкі форум. Думкі ўслых”. 

У канцэрце прымуць удзел студэнцкія маладыя рок-гурты, якія ўжо маюць дастатковую папулярнасьць сярод студэнцкай аўдыторыі. Сярод іх: RAHIS (БДПУ), Vodar Susviet (студэнты з Магілёва), Я і Джынджэр (БНТУ), Sourface (БДСГА, Горкі), Дух белага ваўка (БДМУ) і іншыя.
Пачатак канцэрту ў 18:30 у NewClub (ст. Мэтро “Першамайская”). 

Канцэрт праводзіцца ў мэтах прамоцыі “Дэклярацыі правоў студэнтаў”, якая распрацоўвалася студэнтамі розных ВНУ падчас студэнцкіх форумаў. Форумы адбыліся на працягу года ва ўсіх абласных гарадох Беларусі. Студэнты абмяркоўвалі мэханізмы абароны правоў студэнтаў, атрымлівалі парады ад юрыстаў, дасьведчаных у галіне абароны правоў студэнтаў, дыскутавалі, якімі мусяць быць правы беларускіх студэнтаў. І такім чынам выпрацоўвалі прапановы ў “Дэклярацыю правоў студэнтаў”. Гэты дакумант будзе разгледжаны, дапрацаваны й зацьверджаны на канфэрэнцыі па правох студэнтаў 15-16 траўня ў Менску. 

Апроч выступаў рок-гуртоў у праграме канцэрту будуць цікавыя конкурсы з прызамі. Атрымаць запрашальныя квіткі на канцэрт і больш падрабязную інфармацыю можна праз тэл. 8 029 685 52 39.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0523 seconds.