Казка+Фанты = канцэрт «Дзецідзяцей» 22 студзеня
22 студзеня, а 19:00 на сцэне Сучаснага мастацкага тэатру (Кастрычніцкая, 5), пляскаючы ў далоні «Дзеці! Вядзіце дзяцей!», пачнецца Казка
Калі вы ня моцна засмуціліся, пабачыўшы на календары 8-е студзеня, калі не засумавалі, зноўку апынуўшыся на сваім працоўным месцы, калі сьцюжа і маразы не злуюць, а падпіхваюць Вас у сьпіну праехацца па абледзянелым асфальце, і, урэшце, калі Вы не сумуеце аб мінулых сьвятах, а чакаеце новых — з Вамі ўсё зразумела. Вы — самае сапраўднае дзіця. У кожнага зь іх ёсьць свой запаветны куфэрак з казкамі, у які цікаўныя вочы зазіраюць кожны раз, калі робіцца шэра і сумна вакол.
У Вас няма куфэрачка? Тэрмінова завядзіце сабе вялікі і прасторны, і рашуча адпраўляйцеся за казкамі. Але не ў краму (там яны зусім іншыя), а на канцэрт гурта «Дзецідзяцей». Рознакаляровыя гісторыі, якія нямногія ведаюць з нараджэньня, а можа, забыліся. Песенькі-цудадзеенкі і карагоды для дзетак ад году і да ста. Шалапутны і забіяцкі настрой: «Дзецідзяцей» граюць не музыку, а настрой, у якім то раптам ліюцца сьлёзы, то імгненна высыхаюць, пакінуўшы на твары гарэзьлівую ўсьмешку. І вось ужо расплываецца сьмехам, падскокваючы, паўтарае:
Есть у неба облака,
А у рыбок есть река.
У дедули — один зуб,
А улыбка есть у губ.
Есть у дождика зонты,
А у нас есть я и ты.
Тое, што адбудзецца на сцэне СМТ недастаткова назваць канцэртам. Спачатку будуць казкі. Шмат казак. А потым — фанты. Шмат фантаў. Куча новых песень. Але самае галоўнае — усеўзроставыя дзеці дзяцей могуць прывесьці сваіх дзяцей на гэтае «сур’ёзнае і дарослае» мерапрыемства, каб маленькія ўбачылі, урэшце, чым на канцэртах займаюцца дарослыя.
Калі: 22 студзеня ў 19:00
Дзе: СМТ (вул. Кастрычніцкая, 5)
Даведкі і замова квіткоў праз тэлефоны:
Паводле прэс-рэлізу