Маманцяня Люба раскрые таямніцу гэтых жывёл
Маленькае замерзлае маманцяня, знойдзенае сыбірскімі аленяводамі, можа дапамагчы раскрыць таямніцу зьнікненьня гэтых моцных жывёл, а таксама праліць сьвятло на кліматычныя зьмены. Люба — так назвалі маманцяня — захавалася амаль у тым выглядзе, у якім замерзла 37 500 год таму.
Па словах прэзыдэнта Міжнароднага мамантавага камітэту, што ў Жэневе, знаходка Любы — гэта гістарычная падзея:
«Яна распавядзе нам, чаму маманты ня выжылі… і пралье сьвятло на лёс чалавецтва.»
Апошнія з гэтых старажытных жывёл гулялі па Зямлі ў пэрыяд 4,8 мільёнаў — 4000 тысячы год да нашай эры. І навукоўцы ўсё спрачаюцца, што ж стала прычынаю іх зьнікненьня: кліматычныя зьмены ці паляваньне на іх чалавечых асобаў.
«Гэта як раз тое, чаго мы ўсе чакалі — шанцу патлумачыць усё, што датычыцца мамантаў,» — кажа кіраўнік першага этапу праграмы працы зь целам старажытнай жывёлы.
На Любе няма яўных пашкоджаньняў і яна была знойдзена замарожанай — гэта на дадзены момант самы лепшы з наяўных мамантаў. Дагэтуль навукоўцам удавалася знайсьці толькі фрагмэнты целаў жывёл.
Па выніках тамаграфіі цела Любы складзецца
На дадзеным этапе дасьледчая праца навукоўцаў з усяго сьвету над Любай праходзіць у Токіо. Цела маманцяня зараз выстаўленае на выставе, якая карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў дзяцей:
«Выглядае неверагодна, нібыта яна жывая», — кажа
10-гадовая наведвальніца.