Навукоўцы распрацавалі стратэгію выйгрышу ў «камень-нажніцы-папера»
Дасьледаваньні навукоўцаў засьведчылі, што самы лепшы шлях у гульні
Справа ў тым, што часьцей за ўсё супернік падсьвядома чакае жэсту «камэнь», таму паказвае «паперу».
Веданьне гэтага псыхалягічнага закона дапамагло дому Christie’s выйграць буйную ўгоду на 10 млн. фунтаў у дому Sotheby’s у 2005 годзе піша выданьне Daily mail. Японская кліентка не магла вырашыць, на якім аўкцыёне яна жадае прадаць сваю калекцыю палотнаў імпрэсіяністаў, і прапанавала іх прадстаўнікам згуляць у
Іншая заканамернасьць, зьвязаная з гэтай гульнёй, складаецца ў тым, што падчас другога раўнда чалавек падсьвядома паказвае тое, што магло перамагчы яго ў мінулым. Так што калі ў першы раз супернік выкінуў «камень», то ў другі раз мэтазгодна паказваць «нажніцы»: ён, хутчэй за ўсё, абярэ «паперу».
Лічыцца, што гульня была прыдуманая ў Кітаі, бо ў старой кнізе часоў дынастыі Мін гэтай краіны сустракаецца апісаньне падобнай гульні. Пры гэтым ня існуе ніякіх сьведчаньняў аб выкарыстаньні гэтай гульні ў Заходняй Эўропе да ўсталяваньня наўпроставых кантактаў з Азіяй. Да таго ж некаторыя эўрапейскія пісьменьнікі XIX стагодзьдзя ўзгадваюць гульню як азіяцкую.
Сёньня ў розных мясцовасьцях гульня называецца па-рознаму. У ангельскай мове распаўсюджаная скарочаная назва RPS ад rock, paper, scissors і таксама ўжываецца назва RoShamBo.
Па гульні RPS праводзяцца чэмпіянаты сьвету з значным прызавым фондам, якія асьвятляюцца буйнымі выданьнямі. Існуе нават міжнародная фэдэрацыя і афіцыйныя правілы правядзеньня спаборніцтваў.
З.Ы. Пасьля таго, як гэта навіна абыйдзе сьвет, варта будзе напэўна ўсё ж паказваць «камень», каб затупіць «нажніцы» вашага праінфармаванага суперніка ;)