Людзі з блакітнымі вачыма зьявіліся 10 тысяч год таму

Магчыма, гэта стала вынікам таго, што людзі пачалі піць малако. Гэта забясьпечыла ім «канкурэнтную перавагу» у эвалюцыйнай барацьбе, мяркуюць навукоўцы. Мо таму людзі са сьветлымі вачыма — лепшыя стратэгі і маюць болей шанцаў дасягнуць посьпехаў у жыцьці. ­

Першыя блакітнавокія людзі зьявіліся на Зямлі не раней, чым 10 тысяч год таму, калі пачалася імклівая генная мутацыя чалавечага арганізму.

 

Магчыма, зьяўленьне людзей з блакітнымі вачамі зьвязана з тым, што менавіта ў гэты пэрыяд хома сапіенс пачаў ужываць малако жывёл. Да пятага тысячагодзьдзя да нашай эры людзі ўвогуле не маглі засвойваць гэты прадукт.

Навукоўцы мяркуюць, што на тых нямногіх, хто піў малако, суродзічы глядзелі як на дзівакоў. Гэта забясьпечыла першым эвалюцыйную перавагу ў барацьбе за выжываньне.­

Па-першае, у малацэ не было паразытаў, у адрозьненьні ад вады, а па-другое, яно было даступным увесь год. Па-трэцяе, давала арганізму неабходныя яму кальцый і вітамін Д.

Магчыма, як сьледзтва гэтай эвалюцыйнай перавагі, — адрозьненьні ў аналітычных здольнасьцях сьветла- і цемнавокіх людзей. Некаторыя навукоўцы лічаць, што людзі з блакітнымі вачыма лепшыя стратэгі і здольныя многага дасягнуць. У цемнавокіх людзей лепшая рэакцыя. Але там, дзе патрэбна аналітычнае мысьленьне і лёгіка, перавага на баку сьветлавокіх.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0648 seconds.