На міжнароднай алімпіядзе па расейскай мове перамог беларус
Беларус Павал Кудрашоў паказаў найлепшае веданьне расейскай мовы на Міжнароднай
Спаборніцтва ў межах Года расейскай мовы, які зараз праходзіць у Расеі, арганізаванае Фэдэральнай агенцыяй па друку і масавым камунікацыям.
Мэта алімпіяды — пашырэньне кола людзей, захопленных расейскай моваю, задавальненьне інтарэса расейцаў да роднай мовы, падвышэньне аўтарытэта расейскай мовы на міжнароднай арэне.
Агулам у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 4316 чалавек з 51 краіны.
Найбольшая колькасьць удзельнікаў прадстаўляла Расею — 3243 чалавекі. Далей эстонцы — 368 чалавек, і ўкраінцы — 140 чалавек.
121 чалавек з Беларусі спрабаваў сваю моц у «вялікім і магутным».
І спробы далі вынік — пераможца Павал Кудрашоў атрымаў прафэсійны ноўтбук.
Расейка Яўгенія Яфімава заняла другое месца, эстонка Ірына Залатых — трэцяе. Яны атрымалі эксклюзіўныя падарункавыя выданьні расейскай паэзіі ручной працы — складанкі Сяргея Ясеніна і Булата Акуджавы.