Каманда ФПМІ БДУ выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні

Каманда студэнтаў факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ у складзе Мікіты Лесьнікава, Паўла Іржаўскага і Ўладзіміра Керуса адзіная зь беларускіх каманд выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні, які пройдзе ў красавіку 2008 гады ў канадзкім горадзе Альбэрта. ­

­

Як паведамляе сайт БДУ, паўфінальныя спаборніцтвы Паўночна-Усходняга эўрапейскага рэгіёна адбыліся 26 – 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. У іх прынялі удзел 198 унівэрсытэцкіх камандаў з Расеі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі, Армэніі, Кіргізіі і Узбэкістана. Ад нашай краіны выступалі студэнты БДУ, БДУІР, Гомельскага дзяржаўнага і Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага унівэрсытэтаў.

Па правілах спаборніцтваў кожная каманда з трох студэнтаў за 5 гадзін павінна разьвязаць як мага больш задач (у прапанаваны сьпіс уключаецца ад 8 да 12-ці). Для рашэньня камандзе неабходна распрацаваць матэматычную мадэль, прыдумаць альгарытм, запраграмаваць яго, праверыць на усіх дапушчальных наборах дадзеных. Праверка ажыцьцяўляецца аўтаматызаванай сыстэмай на распрацаваных журы наборах дадзеных, колькасьць якіх даходзіць да сотні.

Для рэалізацыі сваіх праграм камандзе прадстаўляецца толькі адзін кампутар, таму тры чалавекі павінныя працаваць, як калектыў, падзяляючы паміж сабой пасьлядоўнасьць дзеяньняў. Перамагае каманда, якая разьвязала найбольшую колькасьць задач за найменшы час.

Камандныя студэнцкія спаборніцтвы па праграмаваньні маюць высокі статус і вык­лікаюць вялікую цікавасьць сярод студэнтаў усяго сьвету. У чэмпіянаце 2007 года колькасьць каманд, якія удзельнічаюць у рэгіянальных спаборніцтвах на усіх кантынэнтах Зямлі, склала 6099. Гэтыя каманды складаюцца з 1756 унівэрсытэтаў 82 краін.

­
vojur 11:36, 30/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0566 seconds.