"Самакіраваньне" па-студэнцку

6 верасня паміж выхавальнікам 6 паверха інтэрната №2 Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і сябрам ЗБС Аляксеем Лукашэвічам адбылася размова па пытаньні выбраньня прадстаўнікоў з паверха ў студэнцкі Савет інтэрната №2. Аляксей унёс прапанову, каб прадстаўнікі ў студсавет выбіраліся галасаваньнем студэнтаў з паверха, а не прызначаліся выхавальнікам.

Вынік размовы атрымаўся цікавы: прапанова, як і думалася, не была падтрымана. Але Аляксею прапанавалі ўвайсці ў склад студсавета інтэрната №2 ПДУ.

Хочацца заўважыць, што прадстаўнікі студэнцтва, якіх выхавацелі прызначаюць у студсавет, зьяўляюцца першакурсьнікамі. Хлопцы й дзяўчаты, якія амаль не маюць досьведу жыцьця ў інтэрнатах, знаходзяцца пад кантролем выхавальнікаў і баяцца ім адмовіць.

Пад прыглядам выхавальнікаў і заведуючай інтэрната яны зацьвярджаюць рашэньні адміністрацыі інтэрната, якія ў большасьці сваёй не паляпшаюць умовы жыцьця ў інтэрнаце, а робяць іх больш жорсткімі.

Так напрыклад, было зацьверждана рашэньне аб абавязковым дзяжурстве студэнтаў на паверхах з 17 да 22 гадзін (хаця ёсьць стаўка дзяжурнага, якая аплочваецца і ёсьць людзі, якія працуюць). Актыўныя студэнты, якія пражываюць у дадзеным інтэрнаце вырашылі правесьці акцыю па збору подпісаў за выбарнасьць студэнтаў у студсавет інтэрната.

leva 00:00, 08/09/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.