Студэнта затрымалі за налепку “Мы хочам новага!”

Увечары 22 лютага ў Наваполацку быў затрыманы студэнт 3 курсу мясцовага ўнівэрсытэту Яўген Радчыкаў. Падставай для затрыманьня стала налепка з надпісам “Мы хочам новага!”, якую студэнт прымацаваў да сьцяны аднаго з будынкаў.

Спадар Радчыкаў быў дастаўлены ў аддзел міліцыі і абшуканы. Пры гэтым ніякіх агітацыйных матэрыялаў у яго не знайшлі. Паводле затрыманага, ён знайшоў налепку на дарозе і прымацаваў да сьцяны. Па факце затрыманьня быў складзены пратакол з абвінавачаньнем Яўгена Радчыкава ў парушэньні артыкулу 143, частка 3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: вывешваньне аб’яваў у не прызначаных дзеля гэтага месцах. Па часе затрыманага выклічуць на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму.

Радыё Свабода

14:14, 23/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.