Ролік пра бачаньне сьвету сучаснымі студэнтамі стаў гітом YouTube

«Калі б сьцены студэнцкай аўдоторыі маглі размаўляць, што б яны распавялі? Калі б студэнты маглі вывучаць тое, што ім хочацца, што б яны абралі?». Што хвалюе сучаснага студэнта, чым ён жыве, якім бачыць сьвет? 200 амэрыканскіх студэнтаў прыдумалі і зьнялі  адмысловы ролік «A Vision of Students Today», які, аднак, вельмі зразумелы і беларускай моладзі.­

­

Сыстэма адукацыі, падыход да навучальных тэхналёгіяў, спосабы камунікацыяў між студэнтамі і выкладчыкамі разьвіваюцца і зьмяняюцца марудней, чым навакольнае асяродзьдзе, тэхналёгіі, патрэбы і жаданьні саміх людзей.

Выкладчык і 200 студэнтаў курсу па «Уводзінах у культурную антрапалёгію» Канзаскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту увесну зьнялі ролік, які стаў гітом Youtube.

­

­

Усё пачалося з мазгавога штурму на тэму, як студэнты вучацца, што ім неабходна вывучаць для будучыні, якім чынам сучасная сыстэма адукацыі здольная адказаць на выклікі будучыні. Дзеля больш шырокага абмеркаваньня быў створаны Google Document. За некалькі тыдняў дакумант прайшоў п­раз 367 рэдагаваньняў. Такім чынам студэнты распрацавалі апытанку для ўдзельнікаў курсу і напісалі сцэнар роліку, які б адлюстраваў візію сучасных студэнтаў.

Канцэпцыя вельмі простая - студэнты пішуць на аркушах паперы сваё бачаньне сучаснай сытуацыі і свайго студэнцкага жыцьця. Але ў выніку - больш за мільён праглядаў на YouTube.

Напрыклад, студэнты падлічылі, колькі яны сьпяць, працуюць, вучацца, сядзяць у Інтэрнэце, размаўляюць па мабільным...

«18 адсоткаў выкладчыкаў ведаюць маё імя.» Ці ўсе выкладчыкі ведаюць, як клічуць вас?

«Я набыў на сотню даляраў падручнікаў, якія нават не адчыніў.» Хай сабе і ня сотня даляраў, але сытуацыя знаёмая. Беларускім студэнтам - асабліва ў пляне раздруковак.

«Мой сусед плаціць за навучаньне, але не наведвае заняткі.» Без камэнтароў:)

Прычым, ня ўсе студэнты турбаваліся толькі пра сябе: хтосьці нагадаў, што болей за мільярд людзей жыве меней чым на даляр у дзень, а кошт студэнцкага ноўтбука - болей, чым многія людзі здольныя зарабіць за год. 

«У гэтым годзе я прачытаю 8 кніг, 2300 вэб-старонак, 1281 FaceBook прафайлаў.»

Тут у кожнага свае лічбы. Але да колькасьці праглядаў раім далучыць і прагляд гэтага роліку — адразу ўяўляеш сябе сярод герояў, у крэслы лекцыённай аўдыторыі... А што б вы напісалі на сваім аркушы?

­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0561 seconds.