Кампанія «Сябар» прэзэнтавала новае піва і музычную прэмію

Спрабавалі новае беларускае піва «Бобров Ice», прысутнічалі на першай музычнай прэміі «Баброў Music Awards», глядзелі ўсе ролікі піваварні «Сябар» і разьвітваліся з героямі рэклямных сюжэтаў, слухалі Apple Tee, Ігара Варашкевіча, Русю і адрываліся пад «Крамбамбулю». Усё гэта 21 лістапада на закрытай вечарыне «Разьвітаньне з героямі», арганізаванай «Сябрам».

На падыходзе да месца правядзеньня імпрэзы стала зразумела, чаму на стылёвых запрашальніках стаіць пазнака «захоўваць да канца сэансу». Групы дзяўчатаў абступалі кожнага, хто падыходзіў, з пытаньнем, ці ёсьць лішні квіточак, каб патрапіць на шоў. Адна жартаўніца прапаноўвала залезьці да мяне ў сумку, каб я яе «пранесла» ў залю.

Унутры ўжо сабралося шмат людзей. Першым сюрпрызам сталася дэгустацыя новага піва «Бобров Ice». Прыгожыя дзяўчаты, апранутыя сьняжынкамі, частавалі півам. Праўда, вядучы імпрэзы шоўмэн Віктар Шалкевіч выпраўляў, што гэта «ільдзінкі». 

 

 

Героі сыходзяць

Людзі ў кулюарах абмяркоўвалі, якія яшчэ сюрпрызы чакаюцца на вечарыне. Найбольшая інтрыга была з назовам «Разьвітаньне з героямі». Адныя рабілі здагадкі, што, верагодна, імпрэза неяк зьвязана з сыходам з кампаніі старшыні назіральнага камітэту Сяргея Левіна. Але большасьць разумела, што ёсьць наўпроставая сувязь з набыцьцём сілы новай пастановы аб рэкляме. З 22 лістапада забараняецца выкарыстоўваць у рэкляме алькагольных напояў людзей і жывёлаў. Такім чынам, як адзначаецца ў апошнім роліку «Баброў» на TV «героі сыходзяць, настрой застаецца».

Сяргей Левін з аптымізмам адзначыў, што «зараз наступае час крэатыўных агенцыяў». Крэатывіць сапраўды патрэбна будзе моцна. Бо пастанова аб рэкляме забараняе выкарыстоўваць у рэкляме алькагольных напояў ня толькі людзей і жывёлаў, але і іх маляваныя ці анімацыйныя вобразы.

На сапраўдны настрой настальжы прабілі рэклямныя ролікі, з прэзэнтацыі якіх і пачалася вечарына. Левін распавядаў пра кожны ролік, якія быў зьняты для піваварні «Сябар». Дэманстраваліся і ролікі, якія былі цалкам гатовыя, але такі і не патрапілі на экраны тэлевізараў. Цяпер ужо і не патрапяць. Пра кожны ролік Сяргей Левін распавядаў гісторыі, зьвязаныя з прыдумваньнем і здымкамі сюжэтаў. Так, рэкляма піва «Баброў» з саўндтрэкам Mattafix на прэстыжным расейскім фэстывалі атрымала першае месца па многіх намінацыях паводле галасаваньня гледачоў. Дарэчы, гэты сучасны ролік з кампутаровымі эфэктам «зьяўленьня» аграмадных бутэлек піва з-пад зямлі на плошчы Незалежнасьці выклікаў цікаўнасьць і ў адпаведных беларускіх службаў. Кампаніі «Сябар» прыйшлося тлумачыць, шо плошчу ніхто не сьвідраваў, а гэта проста кампутаровая графіка :).

Баброў Music Awards

Такі дзёрзкі праект стартаваў якраз на «Разьвітаньні з героямі». Любоў кампаніі да беларускай рок-музыкі заўважная даўна. Фэстывалі «Рок за Баброў» і «Вольнае паветра» яскрава гэта пацьвярджаюць. Цяпер у Беларусі ёсьць і свая Awards ад «Сябра».

 

Штогод сярод людзей, наўпрост спрычыненых да разьвіцьця беларускай рок-музыкі, будзе абірацца лепшы, які атрымлівае прэмію, а на наступны год далучаецца ў журы.

У складзе першай прэміі Баброў Music Awards былі Сяргей Левін, дырэктар канцэртнай агенцыі «Лінія звука» Уладзімір Шаблінскі і знаны музычны журналіст Зьміцер Падбярэскі. Сёлета стылёвы драўляны мікрафон, які і зьяўляецца сымбалем прэміі, атрымаў музычны журналіст Сяргей Шапран. Грашовая ўзнагарода пераможцу склала 5 мільёнаў рублёў.

Музыка

Музычную праграму стартаваў Apple Tee. Зь імі ж пазьней засьпяваў і Ігар Варашкевіч.

 

Наведаў імпрэзу і расейскі блюз-мэн Мікалай Аруцюнаў, які напярэдадні адыграў канцэрт з «Крамай». Дарэчы, Аруцюнаў прыехаў у Менск дзеля ўдзелу ў фэсьце «Блюз жыве ў Менску» (КЗ «Мінск», 23.11). У фэсьце прыняў ўдзел новы беларуска-расейскі праект «Аруцюнаў і Варвары блюзу» — задумка знанага блюз-мэна і Ігара Варашкевіча з «Крамай».

Калі на сцэну выйшлі музыкі з «Крамбамбулі» ў шыкоўных каляровых касьцюмах, госьці доўга не чакалі і кінуліся ў танцы.

 

 

Дарэчы, тое, як прысутныя адрываліся пад «Безалькагольнае піва» у выкананьні Крамбамбулі магло б натхніць піваварню на вывад на рынак яшчэ аднаго прадукту — «Баброў безалькагольнае» ;)

 

Яшчэ адным сюрпрызам была прэзэнтацыя новай песьні «Крамбамбулі» з удзелам Русі.

 

 

 

Шыкоўную сьвецкую падзею не прапусьцілі і вядомыя беларускія музычныя дзеячы. Зьміцер Вайцюшкевіч, Ганна Вольская, Піт Паўлаў, Павал Кашырын, Павал Булатнікаў адпачывалі разам з сябрамі, журналістамі, героямі рэклямных ролікаў «Сябра».

 

А Крамбамбулеўская песьня «Госьці»« ў выкананьні Лявона Вольскага, Сяргея Левіна і Яўгена Калмыкова найлепшае завяршэньне цёплай прыватнай вечарыны. Сьлёган «Героі сыходзяць, а настрой застаецца« дык дакладна сьцьвердзілі.

 

 

­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.