«Што даражэй за ўсё?» альбо піва «Сябар» рэклямуе сяброўства

Піва «Сябар» заінтрыгавала многіх рэклямнай кампаніяй з нагоды выхаду на піўны рынак. Ролікі па тэлебачаньні напачатку проста задавалі пытаньне «Што даражэй за ўсё? Час? Грошы? Дзяўчыны?». Адказ зьявіўся на тэлеканалах 4 жніўня. Хто робіць беларускамоўную кампанію – чытайце і глядзіце ў матэрыяле.

Старшыня назіральнай рады піўной кампаніі «Сябар» Сяргей Левін запэўнівае Generation.by:

«Гэта ня проста піва, гэта піва для ўсёй краіны. У гэтыя дні нараджаецца вялікі брэнд. «Сябар» — гэта тое, чым краіна калі-небудзь зможа ганарыцца, як Амэрыка ганарыцца колай або біг-макам. Такога на Беларусі яшчэ не было.»

Беларускамоўную рэклямную кампанію «Сябру» арганізавала рэклямная агенцыя «Крынь».

Сайт marketing.by прыводзіць словы творчага дырэктара «Крыні» Аляксандра Шэвелевіча аб працы над новым брэндам:

«Са свайго боку мы стараемся зрабіць брэнд «Сябар» лідэрам і на рэклямным рынку. Гэта тычыцца і мовы прасунаньня – у Беларусі пераважная колькасьць рэклямы выходзіць на расейскай мове, і якасьці малюнка – упершыню на здымкі роліка беларускага брэнда быў запрошаны заходні апэратар, і арыгінальнасьці ідэй – як у дадзены момант, калі ў рэкляме піва можна выкарыстоўваць вобразы людзей, так і пасьля 16 лістапада, калі гэтую магчымасьць мы страцім.»

Першы ролік на TV 

Фінальны ролік

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.085 seconds.