Студэнты паралізавалі працу больш чым 30 францускіх ВНУ

З-за студэнцкіх акцыяў пратэсту ў 33 з 85 францускіх ВНУ сарваныя заняткі. Хваляваньні ў ВНУ Францыі доўжацца ўжо два тыдні і зьвязаныя з новым законам аб унівэрсытэцкай ­аўтаноміі.

­

Студэнты не абмяжоўваюцца толькі страйкамі: ля ўваходу ў некаторыя навучальныя ўстановы выстаўленыя кардоны, якія замінаюць уваходу ў аўдыторыі.

Паколькі ў сераду таксама праходзіць і забастоўка транспартнікаў, многія студэнты проста фізычна няздольныя даехаць да вучобы. Так што фактычна паралізаваная праца больш чым траціны францускіх унівэрсытэтаў.

Адміністрацыя чатырох зь іх афіцыйна заявіла аб тым, што яны зачыненыя ў сераду. Сярод іх і Сарбона.

Ва ўнівэрсытэце Нантэра падзеі набылі асаблівы размах — у панядзелак паліцэйскія пры разгоне бастуючых былі вымушаныя ўжыць сьлязісты газ. Справа ў тым, што студэнты падзяліліся на дзьве групы. Адна выступала супраць новага закону і перашкаджала ўваходу ў аўдыторыі. Іншая хацела працягнуць заняткі. Паліцэйскія баяліся сутыкненьняў між студэнтамі і зьвярнуліся за дапамогай да спэцназу.

Паводле РИА Новости

­­­­
17:08, 14/11/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1529 seconds.