Піва пасьля спорту карыснае для здароўя

Добрая ­навіна для аматараў піва: навукоўцы раяць піць яго пасьля заняткаў спортам. Атрымоўваецца спалучэньне прыемнага з карысным: любімы напой і ніякага піўнога жывоціка.

­­­­

Прафэсар Мануэль Гарсон з Унівэрсытэту Гранады сьцьвярджае, што піўныя бурбалкі дапамагаюць наталіць смагу, а вугляводы, якіх хапае ў піве, дазваляюць папоўніць страчаныя калёрыі.

Прафэсар Гарсон прапанаваў студэнтам рабіць зьнясільваючыя практыкаваньні пры тэмпэратуры 40 градусаў Цэльсія. Потым палова зь іх атрымала па пінце піва, а другая — столькі ж вады.

Па словах прафэсара, які рабіў даклад пад лёзунгам «Піва, спорт, здароўе», водны балянс аднаўляўся трохі лепей у тых, хто піў піва.

Папярэднія дасьледваньні паказалі, што большасьць алькагольных напояў дзейнічае як мачагонны сродак, таму арганізм губляе яшчэ болей вільгаці.

Таму іншыя навукоўцы лічаць, што з-за невысокага ўтрыманьня алкаголю, піва ня дзейнічае як мачагонны сродак, таму і мае такі ж эфэкт, як вада, але ня лепш. Ну, галоўнае, што ня горш. Зараз выбару між спартовай заляй і сустрэчай зь сябрамі за келіхам піва можна не рабіць.

­­­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3272 seconds.