Знойдзеныя «аптымістычныя» ўчасткі мозгу

Навукоўцы высьветлілі, што за аптымізм адказваюць два ўчасткі галаўнога мозгу, якія і дасылаюць пазытыўныя сыгналы. Іх ідэнтыфікацыя можа праліць сьвятло на чыньнікі дэпрэсіі і дапамагчы ў яе лекаваньні.

Калі чалавек марыць пра добрыя зьмены ў жыцьці (выйгрыш вялікай сумы грошаў, атрыманьне прэміі), актывізуецца два кавалкі мозгу – мазжачковая міндаліна і пярэдні паясны ўчастак. Раней ужо было высьветлена, што гэтыя часткі мозгу пасыўныя падчас дэпрэсіўных станаў.

Экспэрымэнт, які даў такія вынікі, вельмі просты: 15 добраахвотнікаў уяўлялі розныя сцэнары сваёй будучыні, а таксама абуджалі ўспаміны. Кожны раз навукоўцы рабілі ім тамаграфію мозга.

І высьветлілася, што калі чалавек думае пра шчасьлівыя перамены ў сваім жыцьці, ягоны мозг актывізуецца значна болей, чым, напрыклад, пры ўспамінах аб хаўтурах.

З-за павышанай актыўнасьці менавіта мазжачковай міндаліны і пярэдняга паяснога ўчастку і былі зроблены высновы, што менавіта яны дасылаюць пазытыўныя сыгналы.

Самае цікавае, што гэтыя ж участкі мозгу задзейнічаныя і пры дэпрэсіўных станах. Адсюль навукоўцы вывелі, што дэпрэсія ёсьць сьледзтвам падаўленага сыгналу з гэтых участкаў.

Таму змагацца з дэпрэсіяй стане прасьцей.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.