Японцы будуюць альтэрнатыву Інтэрнэту
Сучасны Інтэрнэт пабудаваны на пратаколах, многія зь якіх створаныя яшчэ ў
Днямі некалькі вялікіх японскіх кампаніяў абвясьцілі, што маюць намер далучыцца да групы распрацоўнікаў новага пратаколу перадачы дадзеных, які, па меркаваньні экспэртаў, можа з часам скласьці канкурэнцыю пратаколу TCP/IP, на якім будуецца сучасны інтэрнэт.
У аснову новага Сеціва, які праектуецца Нацыянальным інстытутам інфармацыйных тэхналёгій Японіі, павінныя легчы оптавалаконныя каналы з хуткасьцю перадачы дадзеных да 10 гігабіт у сэкунду. Удзел у працы над праектам, кошт якога складае каля 260 мільёнаў даляраў, прымуць Fujitsu, Hitachi, Toshiba, NEC і іншыя вядомыя кампаніі.
Новае Сеціва плянуецца стварыць да 2015 году, а хуткім часам у Японіі зьявіцца яго прататып — канал з прапускной здольнасьцю да 1 гігабіта ў сэкунду.
Для параўнаньня, увесь зьнешні канал на Інтэрнэт зь Беларусі дасягнуў 1 гігабіта ў сэкунду толькі ў лютым