У Новай Зэляндыі праект закону аб паліцыі дазволілі рэдагаваць кожнаму праз Сеціва
Жыхары Новай Зэляндыі атрымалі магчымасьць непасрэдна прыняць удзел у напісаньні законаў. Ініцыятарам такога мэханізму стала новазэляндзкая паліцыя, якая рыхтуе ў парлямэнт сваю вэрсію законапраекта аб паліцыі (Policing Act). Дзейсны зараз закон быў прыняты амаль 50 гадоў таму. Новая рэдакцыя цяпер рыхтуецца з дапамогай прынцыпаў, паводле якіх працуе Wikipedia.
Паліцыя запусьціла сайт з рухавічком Wiki, на якім кожнаму прапанавана рэдагаваць фармулёўкі новага тэксту закона. Тым
Дзякуючы гэтай задуме, паліцыянты спадзяюцца ахапіць увесь спэктар меркаваньняў, перш чым адпраўляць закон на разгляд у парлямэнт. Разгляд ў Парлямэнце заплянаваны на 2008 год.
Тым часам ў дадзены момант праца сайту была прыпынена. Замест wiki там зараз напісана, што добрых прапановаў было вельмі хутка пададзена зашмат і паліцыі патрэбен час на іх апрацоўку.
Аарон Сьміт (Aaron Smith), экспэрт амэрыканскага праекту Pew Internet Project, які займаецца дасьледаваньнем эвалюцыі Інтэрнэту, сказаў BBC News, што такое ужываньне
«Мноства урадавых сайтаў па усім сьвеце выкарыстоўваюць розныя формы зваротнай сувязі з грамадзянамі, але непасрэдны удзел публікі ў напісаньні тэксту закона — гэта, відавочна, зусім іншага парадку зьява, якой мы — да гэтага выпадку — яшчэ не бачылі.»
Вікі (Wiki) —
Ён лічыць, што карупцыя практычна немагчымая пры такой «грамадзкай» форме стварэньня заканадаўчых актаў — дзякуючы «самападтрымоўваемаму парадку» у Вікі: нікому з удзельнікаў практычна немагчыма «праціснуць» ілжывую ідэю ў канчатковую рэдакцыю дакумэнта, паколькі супольнасьць абавязкова заўважыць гэта.