Выключанага студэнта арыштавалі на 8 сутак і аштрафавалі

У Гомелі сёньня адбыўся суд над нядаўна выключаным з ВНУ студэнтам Зьмітром Жалезьнічэнкам. Былога студэнта-выдатніка ўчора пры затрыманьні вінавацілі спачатку ў згвалтаваньні, але пазьней склалі пратаколы за дробнае хуліганства (брыдкаслоўе) і за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», сёньня гэтыя пратаколы разгледзела судзьдзя Марына Дамненка. У выніку былы студэнт-выдатнік пакараны арыштам на 8 сутак і штрафам у 20 базавых велічынь.

На фота: Зьміцер Жалезьнічэнка на Басовішчы-2006

Уні Вера 19:00, 18/09/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.