У гонар Папы Рымскага выпусьцілі піва

Аматары імяннога піва могуць пачаставацца Papstbier – «Папскім півам», якое зьявілася ў крамах аўстрыйскага гораду Марыяцэль, дзе Папа Бенедыкт XVI адслужыў у нядзелю месу. А ў гэты час беларускія маркетолягі ламаюць галовы, як абысьціся ў рэкляме піва безь людзей.

Напой моцнасьцю 5,4 градуса вернікі змогуць паспрабаваць у гатэлі, які месьціцца побач з базылікай, дзе пройдзе богаслужэньне.

Паведамляецца, што «Папскае піва» варыцца ў баварскім бровары Weideneder, побач з горадам Танн, недалёка ад месца, дзе нарадзіўся Бенэдыкт XVI. Таму на этыкетках – выява хаты, дзе ён зьявіўся на сьвет.

«Папскае піва» зьявілася на рынку ў 2005, калі Ёзэфа Ратцынгера абралі главою каталіцкай царквы.

Адзначаецца, што каталіцкія іерархі ня раз дэманстравалі, што любяць «Папскае піва». А зараз такі шанец зьявіцца і ў вернікаў Аўстрыі.

Ці зьявіцца «Папскае піва» ў нас - гэта пытаньне. Але ёсьць і больш надзённыя праблемы, зь якімі падзяліўся з Generation.bу Улад Савельеў, крэатар рэклямнай агенцыі Крынь:

«Ну што казаць, заходняе  «спажывецкае» грамадзтва кожны дзень патрабуе штосьці новага, цікавага. І гэта чарговы прыклад добрай працы замежных маркетолягаў і рэклямістаў. Вы не чакалі, а вось вам... І тысячы эўрапейцаў падаліся шукаць «піва сьвятога разліву». А ў нас да гэтага часу толькі «СПИД тоже забота церкви».

І калі эўрапейскія рэклямісты могуць крэатывіць амаль неабмежавана, то мы павінны рэагаваць на новы крэатыў чыноўнікаў: з 22 лістапада пачне дзейнічаць новы закон «Аб рэкляме», які забараняе ў піўных роліках ужываць вобразы людзей і жывёл.

І вось сядзім мы зараз і ламаем галаву, як жа далей безь людзей рэклямаваць новаепіва «Сябар». А асабіста я пакуль ні ад каго не магу пачуць разумны адказ на сваё пытаньне:

А мурашы – гэта таксама жывёліны?»

У сваю чаргу, у Generation.bу узьнікла пытаньне: а жэўжык - гэта чалавек? Або паўчалавекі?

SlaDa 14:21, 10/09/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1229 seconds.