Канстытуцыйны суд прапануе зрабіць блянкі для цэнтралізаванага тэставаньня і на беларускай мове

Засталося толькі, каб Рада Міністраў падтрымала прапанову суду.

Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў шэраг рашэньняў, накіраваных на ўдасканаленьне дзейнага заканадаўства і забесьпячэньне правоў грамадзян, паведамляе БЕЛТА.

Сярод іншага, Канстытуцыйны суд выказаў сваю пазыцыю па пытаньні адсутнасьці блянкаў для цэнтралізаванага тэставаньня на беларускай мове.

У прапанове, накіраванай у Раду Міністраў, суд прапанаваў разгледзіць пытаньне аб унясеньне ў Палажэньне аб парадку арганізацыі і правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня зьменаў, які дадуць роўныя магчымасьці грамадзянам на ўсіх этапах тэставаньня карыстацца як расейскай, так і беларускай мовамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.