«Стань прыкметным у цемры» - або плаці 15 500

У краіне з 20 жніўня распачалася бестэрміновая рэспубліканская акцыя ДАІ «Стань прыкметным у цемры». За невыкарыстаньне сьвятлоадбівальнікаў у цёмны час за першы дзень акцыі былі аштрафаваныя 95 чалавек. Тым часам, рыхтуецца новая сыстэма аўтаматызаванага кантролю аплаты праезду ў гарадзкім транспарце.

­

За мінулыя суткі 95 чалавек былі прыцягнуты да адказнасьці за невыкарыстаньне ў цёмны час сьвятлоадбівальных элемэнтаў. У выніку чаго былі прадухілены дарожна-транспартныя здарэньні з удзелам пешаходаў, паведамляе БЕЛТА.

Такія жорсткія захады – першыя вынікі бестэрміновай рэспубліканскай акцыі ДАІ «Стань прыкметным у цемры», якая накіравана на прафіляктыку ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак.

Удзел бяруць ня толькі інспэктары дарожна-патрульных службаў, але і ўчастковыя, і інсэктары па справах няпоўнагадовых.

Асаблівая ўвага надаецца аварыйна небясьпечным кавалкам дарог, загарадным, прасёлкавым дарогам.

Галоўная мэта – прызвычаіць пешаходаў да выкананьня патрабаваньняў Правілаў дарожнага руху аб выкарыстаньні сьвятлоадбівальнікаў у цёмны час.

У адваротным выпадку – штраф. Пры тым – не маленькі: 15 500 беларускіх рублёў. Гэта калі на цьвярозую галаву пагрэбаваў ПДР. А калі яшчэ і за каўнер залажыў – выкладай з гаманца ад 31 да 93 тысячаў.

У адпаведнасьці з Правіламі дарожнага руху, пешаход мусіць рухацца па тратуару, пешаходнай альбо веладарожцы. Пры іх адсутнасьці – па ўскрайку дарогі насустрач транспарту. І абавязкова пешаход мусіць адзначыць сябе сьвятлоадбівальным элемэнтам.

На адмысловым сайце Flicker.by можна нават знайсьці каталёг флікераў. Каб не хадзілі ўсё аднолькавыя. Але, дарэчы, абвесіць сваіх дзетак сьвятлоадбівальнікамі так, як паказана на фотаздымку - задавальненьне ня таннае. Дакладна, даражэйшае за штраф. У шапіку Белсаюздруку маленькі флікер каштую ў межах трох-пяці тысяч. А як бачна, адным не абыйдзесься. так што, па некалькі флікераў кожнаму члену сям'і, сабаку, на ровар - добрае папаўненьне не вашай кішэні.

Не атрымаецца сэканоміць і на аплаце праезду.

Менскгарвыканкам рыхтуе да эсплуатацыі новую аўтаматызаваную сыстэму кантролю аплаты праезду.

У транспартнай сфэры рэспублікі зьявіліся новыя тэхнічныя магчымасьці па арганізацыі кіраваньня рухам грамадзкага транспарту, у тым ліку – і кантроль аплаты праезду ў рэжыме рэальнага часу.

Сёньня з гарбюджэта фінансуецца палова выдаткаў транспарту, а бюджэту гэта больш не пад сілу. Таксама ў межах праграмы Менскгарвыканкам выйдзе на пэрсаналізацыю ільгот.

Адной са складаючых новай сыстэмы зьяўляецца электроны кампостэр. Квіткі на праезд – у выглядзе плястыкавай карткі.

Да канца жніўня пачнецца вопытная эксплуатацыя элемэнтаў аўтаматызаванай сыстэмы дыспечэрскага кантролю і кіраваньня перавозкамі пасажыраў.

Аўтобусы будуць працаваць у нармальным рэжыме, будзе дзейнічаць існуючая сыстэма аплаты.

Укараненьне новай сыстэмы будзе адбывацца пасьля выбару падрадчыку паступова.

Так што, на тле адмены ільгот, лёс зайцаў становіцца больш складаным... 

SlaDa 13:28, 21/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0862 seconds.