У Брытаніі зьявілася браняваная школьная форма

Бацькі брытанскіх школьнікаў моцна занепакоены падвышэньнем колькасьці злачынстваў з выкарыстаньнем нажа. Толькі за гэты год былі зарэзаны 7 школьнікаў. Цяпер бацькі могуць набыць браняваную школьную форму.

Як паведамляе BBC, адмысловыя сьпінжакі і швэдры прашытыя кеўларам (гэта такі сынтэтычны матэрыял, лёгкі, але вельмі трывалы), які не прапусьціць лязо нажа.

Улады сьцьвярджаюць, што выпадкі нападаў з нажом у школах вельмі рэдкія, а кампанія распрацоўшчык проста хоча зарабіць на гэтым грошы, таму і запужвае народ.

Дарэчы, каштаваць камплект будзе ня многа ня мала 130 фунтаў стэрлінгаў.

Прадстаўнік кампаніі Bladerunner, якая вырабляе форму, распавёў, што гэта самі бацькі папрасілі пашырыць асартымэнт – напачатку году кампанія ўжо прадавала майкі з кеўлару.

У паліцыі такія захады лічаць перабольшанымі, але дапушчальнымі. Тыя ж з бацькоў, хто набыў, альбо яшчэ толькі зьбіраецца набыць школьную форму з кеўлару, лічаць, што за ўнутраны спакой і бясьпеку дзіцяці не шкада і 130 фунтаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0814 seconds.