Некалькі сотняў блогераў зьбяруцца восеньню ў Кіеве на BlogCamp
У Кіеве 13-14 кастрычніка адбудзецца BlogCamp - «неканфэрэнцыя», прысьвечаная розным аспэктам грамадзянскай журналістыкі (блогінга). Ініцыятыўная група арганізатараў запрашае да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца новымі мэдыя.
Кіеўскі BlogCamp адбудзецца ў фармаце «Баркэмп» (BarCamp), які ўзьнік у 2005 годзе ў Крэмніевай Даліне ў Каліфорніі.
У верасьні будзе праведзены конкурс сярод тых, хто жадае наведаць імпрэзу з краінаў СНД і Балтыі на стыпэндыі, каб кампэнсаваць выдаткі на дарогу і жытло. Арганізатары запрашаюць таксама ўдзельнікаў і зь іншых краінаў
Многія арганізацыйныя пытаньні зараз яшчэ абмяркоўваюцца ініцыятыўнай групай, але ўжо вядома, што на тэрыторыі BlogCamp будзе арганізаваны безкаштоўны WiFi.
Правілы баркэмпа простыя: прыйсці можа кожны; але калі жадаеш удзельнічаць, то трэба зрабіць нейкі ўнёсак у арганізацыю імпрэзы: зрабіць прэзэнтацыю, правесьці абмеркаваньне, праанансаваць падзею ў сваім блогу, зьняць і выкласьці відэа з канфэрэнцыі, дапамагчы з арганізацыяй.
Для таго каб запісацца на ўдзел у BlogCamp трэба ўнесьці сябе ў разьдзел «Удзельнікі» на афіцыйнай старонцы імпрэзы blogcamp.com.ua.