Жнівеньскі «Кінафармат 4х4»

З 16 па 19 жніўня адбудзецца чарговы «Кінафармат 4х4». Гэтым разам – «Жыцьцё іншых», «Анёл», «Глюкі», «Містыфікацыя». Традыцыйна паказы адбудуцца ў «Перамозе», «Цэнтральным», «Міры» і «Аўроры».

ЖЫЦЬЦЁ ІНШЫХ

  • Нямеччына, 2006, драма, рамантыка, трылер, 137 хвілін
  • Рэжысэр: Фларыян Хэнкэль фон Донэрсмарк
  • У ролях: Марціна Гедык, Ульрых Мюэ, Сэбастыян Кох, Ульрых Тукур, Маціяс Брэнэр
  • «Лепшы замежны фільм» - «Оскар» 2007

Усходні Бэрлін. 1984. Праз пяць год увесь сьвет будзе назіраць падзеньне Бэрлінскай сьцяны. Агент «Штазі» Гэрд Візьлер – высакаякасны адмыслоўца, адданы сацыялістычным  ідэалам. Па заданьні палкоўніка Грубіца ставіць на праслушку кватэру неблаганадзейнага драматурга Гэорга Дрэймана. Але ў хуткасьці Візьлеру пачынае падабацца чалавек, за якім ён сочыць ад раньня да вечара.

Каханьне Дрэймана і ягонай дзеўчыны, актрысы Крысты-Марыі – гэта ўвасабленьне творчай і асабістай свабоды людзей таго часу, але яны падпадаюць пад сур’ёзную праверку рэжымам.

Пакуты незнаёмых людзей у краіне, якой ён так адданы, пакрысе зьмяняюць і самога Візьлера...

АНЁЛ

  • Францыя-Бельгія-Вялікабрытанія, 2007, мэлядрама, 134 хвіліны
  • Рэжысэр: Франсуа Азон
  • У галоўных ролях: Рамола Гарай, Люсі Расэл, Шарлота Рэмплінг, Майкл Фасэнбэрг
  • Фільм-удзельнік 57-га Бэрлінскага Кінафэстывалю
  • Праграма «Гала-прэм’еры» XXIX ММКФ
  • Экранізацыя раману Элізабэт Тэйлар

Англія, пачатак ХХ ст. Літаратурны талент і публікацыя першага опуса дазваляюць правінцыйнай дзеўчыне Энджэл Дэвэрэл вырвацца зь бядноты і пасяліцца ў старажытным маёнтку, дзе яна пачынае асвойваць сьвецкі лад жыцьця. Энджэл жыве ў мроях аб славе, посьпеху і каханьні. Але покуль ейны шлях наверх суправаджаюць самыя недарэчныя памылкі і прыгоды...

ГЛЮКІ

  • ЗША, драма/жахі, 102 хвіліны
  • Рэжысэр: Уільям Фрыдкін
  • У ролях: Эшлі Джад, Майкл Шэнан, Лін Колінз, Брайн Ф. О’Бірн, Хэры Коньнік-мал
  • Прыз FIPRESCI у межах двутыднёвіка рэжысэраў Канскага кінафэстывалю 2006

Жанчына, якая разышлася з мужам, пасяляецца ў Богам закінутым гарадку ў Аклахоме, каб пазьбегнуць перасьледу з боку колішняга мужа, які вось-вось выйдзе з турмы. Але аднойчы ён зноўку зьяўляецца ў ейным жыцьці і высьвятляе, што яна сустракаецца зь іншым мужчынам.

МІСТЫФІКАЦЫЯ

  • ЗША, камэдыйная драма, 2006, 115 хвілін
  • Рэжысэр: Ласэ Хальстрэм
  • У ролях: Рычард Гір, Альфрэд Моліна, Хоўп Дэвіс, Марша Гэй Хардэн, Жулі Дэльпі
  • Міжнародная прэм’ера на Рымскім МКФ

Гісторыі з жыцьця пісьменьніка Кліфарда Ірвінга, які пераканаў усіх, у тым ліку і сябе, што яму наканавана напісаць біяграфія Говарда Хьюза. Шалёная авантура адчайнага чалавека, які намагаецца перахітрыць увесь выдавецкі сьвет, і самога Говарда Хьюза, які вядзе затворніцкі лад жыцьця.

Аўрора (т. 2533360)

  • 16 жніўня 20.00 - Глюкі
  • 17 жніўня 20.00 - Анёл
  • 18 жніўня 20.00 - Жыцьцё іншых
  • 19 жніўня 20.00 - Містыфікацыя

Мір (т. 2843771)

  • 16 жніўня 21.00 - Містыфікацыя
  • 17 жніўня 21.00 - Жыцьцё іншых
  • 18 жніўня 19.00, 21.20 - Анёл
  • 19 жніўня 19.00, 21.20 - Глюкі

Перамога (т. 2037766)

  • 16 жніўня 18.50, 21.20 - Жыцьцё іншых
  • 17 жніўня 19.00, 21.10 - Глюкі
  • 18 жніўня - Містыфікацыя
  • 19 жніўня 14.30, 18.50, 21.20 -  Анёл

Цэнтральны (т.2003416)

  • 16 жніўня 13.00, 15.40, 18.20, 21.00 - Анёл
  • 17 жніўня 14.00, 16.20, 18.40, 21.00 - Містыфікацыя
  • 18 жніўня 12.20, 14.30, 16.40, 18.50, 21.00 - Глюкі
  • 19 жніўня 12.30, 15.10, 17.50, 21.00 - Жыцьцё іншых

Паводле прэс-службы «Кінавідэапракату»

SlaDa 11:49, 15/08/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2234 seconds.