Да 2012 на арбіце Зямлі пабудуюць гатэль
Усяго 4 мільёны даляраў - і тры дні ў нумары зь відам на Зямлю, ва ўмовах нулявой гравітацыі, сьвітанкамі і заходамі сонейка ажно 18 разоў за суткі.
Гэта больш не фантастыка: праз 5 год стане рэальным правесьці выходныя... на арбіце. Глядзіш, год праз 20 будзем ў космас аўтаспынам лётаць.
Galactic Suite, прыватная кампанія, што займаецца касьмічным турызмам, плянуе збудаваць трохпакаёвы гатэль на арбіце. На здымку можна ўбачыць макет будучага гатэлю, які зможа прыняць гасьцей ужо ў 2012.
Цяжка сказаць, ці дорага гэта - 4 мільёны даляраў – за тры дні на арбіце. Па падліках кампаніі-праектоўшчыка, ня меней за 40 тысяч чалавек могуць дазволіць сабе гэткую раскошу.
У суму таксама ўваходзіць падрыхтоўка да палёту на трапічным востраве. Ну а пасьля – неверагодныя віды Зямлі і жыцьцё ва ўмовах нулявой гравітацыі. А галоўнае – ажно 18 сьвітанкаў і захадаў сонца за суткі!
Бюджэт праекту – каля шасьці мільёнаў даляраў. Істотная частка гэтай сумы ўжо знойдзена.
Таксама кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што:
«Пабачыўшы Зямлю з такой неверагоднай вышыні, людзі пачнуць цаніць і берагчы нашу плянэту.»
Гэта ня першая спроба пабудаваць гатэль у космасе. У 1960-х сетка гатэляў Hilton разам з амэрыканскай кампаніяй Bigalow Aerospace зьбіраліся зьдзейсьніць гэты дзёрзкі праект.