БДУ робіцца ўсё больш камэрцыйным унівэрсытэтам

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце сёлета зноў вырасла колькасьць месцаў на платнай форме навучаньня і яшчэ больш зьменшылася на бюджэце.

Колькасьць  першакурсьнікаў у БДУ за апошнія 3 гады

У мінулым годзе колькасьць платных месцаў у БДУ перабольшыла колькасьць бясплатных. Але тады розьніца была ня вельмі вялікая – на бюджэтную форму навучаньня прымалі 1902 студэнты, а на платную – 2030.

Сёлета ж колькасьць бясплатных месцаў яшчэ больш зьменшылася.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, у 2007/2008 навучальным годзе ў унівэрсытэце на першым курсе будуць навучацца 1869 чалавек на бюджэтнай форме. На платную ж форму прынятыя амаль на 600 чалавек болей – 2452 студэнты.

Агулам сёлета ў БДУ залічана 5958 студэнтаў. Зь іх на завочную бюджэтную — 345, на завочную платную — 1093.

У гэтым годзе конкурс абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму навучаньня ў БДУ вырас у параўнаньні зь мінулым годам і склаў у цэлым па ўнівэрсытэце 3,21 чалавека на месца (ў 2006г. – 2,56). Даволі высокім апынуўся конкурс і на дзённую платную форму навучаньня – 1,62 чалавека на месца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.