У Менску стартуе «Крэатыўны марафон»
«Крэатыўны марафон» - майстар-кляс вядучых рэклямных PR-агенцый Беларусі – стартуе 28 жніўня 2007. Тэма мерапрыемства – «Крэатыў як інструмант эфэктыўных бізнэс-камунікацыяў».
Удзел возмуць прадстаўнікі адразу васьмі крэатыўных камандаў, што ў ліку лепшых на айчыннам рынку:
- Крынь
- Salmon DDB
- МОD.by
- PR квадрат
- Forte Grey
- EFECTA
- Astronim*DIVA.BY
- Артстайлер
Арганізатарам майстар-клясу выступае камунікацыйная агенцыя «Артстайлер», дырэктар якой, Раман Касьціцын, лічыць, што:
«Крэатыў у маркетынгавых камунікацыях мусіць рэальна ўзьдзейнічаць на бізнэс-паказчыкі прадпрыемства. Гэта самае галоўнае пытаньне для рынку рэклямы і PR ня толькі ў Беларусі, але ў глябальным маштабе.»
Цягам аднаго дня слухачы змогуць азнаёміцца з перадавымі рэклямнымі і PR-тэхналёгіямі, якія выкарыстоўваюцца ў лепшых праектах агенцый-удзельніцаў. Такім чынам арганізатары разьлічваюць працягнуцт рух на шляху да кансалідацыі беларускай рэклямнай і PR-суполцы.
Арганізатары абяцаюць, што «Крэатыўны марафон» стане ўнікальнай зьявай.
Паводле прэс-рэлізу