Продаж піва ў шапіках можа быць забаронены

Адпаведная пастанова ўжо распрацаваная і знаходзіцца на ўзгадненьні, але канцэрн «Белдзяржхарчпрам» выступае супраць увядзеньня яе ў дзеяньне.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны тэхноляг канцэрна Яўген Мар'юшыч.

Паводле ацэнкі міжнароднага агенцтва маркетынгавых дасьледаваньняў АС Nielsen на сёньняшні дзень у кіёсках рэалізуецца 37.3% піва з таго, што прадаецца ў Беларусі, і назіраецца тэндэнцыя пастаяннага павелічэньня гэтай долі.

Тым часам увесну хадзілі чуткі, што піва забароняць прадаваць у летніх кавярнях (на вуліцы). Але пакуль ніякіх новаўвядзеньняў з часу забароны продажу піва ў Менску пасьля 23:00 ня было.

tarka 12:50, 09/07/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3134 seconds.