Піва ў цэнтры Менску забароняць?

Папіць халоднага піва летнім днём у цэнтры Менску за столікам кавярні на сьвежым паветры сёлета не атрымаецца. Мэр горада Міхаіл Паўлаў выступіў з прапановай забараніць продаж піва ў летніх кавярнях і гандлёвых палатках у цэнтральнай частцы Менску.

«У бягучым годзе мы ня мусім даваць дазвол на продаж гэтага напою [піва] ў цэнтры гораду ў палатках, вулічных кафэ і на вынасных латках. Гарбату, каву, сокі, мінэральную ваду – калі ласка, рэалізуйце», – заявіў Паўлаў

Такім чынам, у летніх кавярнях піва сёлета не пап'еш. Пытаньне забароны ўжываньня піва ў грамадзкіх месцах (у тым ліку ў папулярных сярод моладзі парках) уздымалася неаднаразова, але закон пакуль не прыняты. Cамыя актыўныя абаронцы парадку ў форме ўжо спрабуюць ганяць маладых людзей, якія з нагоды наступленьня вясны і сонечнага надвор'я зьбіраюцца ў парках папіць піва.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.