Сьвятло перамагло: новае відэа IQ48 ужо гатовае

Днямі «здаровыя лосі» атрымалі ўжо гатовы кліп на гіт «Сьвятло ў цемры». Generation.by пашэнціла пабачыць яго крыху раней за астатніх – таму дзелімся ўражаньнямі.

­

Цалкам, відэа «Сьвятло ў цемры» для каналу БелСат атрымалася. Толькі што песеньку істотна скарацілі: яўна не хапае пачатку і сола таксама выразанае. Гэта адзінае, што не спадабалася самім IQ48. Агулам жа хлопцы задаволеныя і ў хуткім часе выпраўляюцца здымаць яшчэ адзін кліп. На якую песьню – покуль ня вырашылі.

Увогуле, кліпы для БелСата – заўсёды крыху авантура. Так, літаральна за дзень Сашу Кульлінковіча запрасілі ў Варшаву здымаць першы кліп. З-за такой спантаннасьці ня ўсе ўдзельнікі калектыву здолеюць выехаць у Польшчу ў аўторак. Neuro Dubel здыме разам з тэлеканалам два кліпы на песьні «Край» і «Жыцьцё». Сюжэт музыкам пакуль не вядомы – зноўку будзе сюрпрыз.

Відэа IQ48 можна будзе ўбачыць адразу па запуску канала БелСат. Зараз вядуцца перамовы і, магчыма, бойку сьвятла і цемры ўбачаць гледачы і іншых каналаў. Сюжэт відэа адпавядае ідэі песьні. Адразу раскрыем карты – сьвятло пераможа! Сам кліп не абцяжараны рознымі спэцэфэктамі й сэнсавымі пошукамі. Стыльна, ідэйна і, як кажуць, – усяго ў меру. Будзе там адзін сымбалічны герой - які ня скажам - у ім праходзіць барацьба дабра і зла. Самі айк'юшнікі пішуць сьвятлом розныя добрыя словы, кшталту «свабоды», што пранзаюць цемру, якая неўзабаве адыходзіць.

Будзем чакаць восені, калі разам з запускам БелСата гледачы пабачаць шмат новых кліпаў лепшых беларускіх выканаўцаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0722 seconds.