106 456 367 669 людзей нарадзілася за час існаваньня чалавецтва
5,8 адсоткаў людзей, якія жылі на Зямлі з часоў, як сустрэліся першыя мужчына і жанчына, - гэта 6,6 мільярдаў нашых сучаснікаў. Меней чым праз паўстагодзьдзі насельніцтва плянэты дасягне 9,4 мільярдаў.
«Колькі людзей жыло на плянэце Зямля за ўсю гісторыю існаваньня чалавецтва?» - гэта найбольш распаўсюджанае пытаньне, якое задаюць адмыслоўцам з Population Referances Bureau. Адной з прычынаў, чаму яно паўстала, стала публікацыя ўжо забытага аўтара 1970-х, у якой ён падлічыў, быццам з усіх насельнікаў Зямлі 75% жывуць зараз.
Нягледзячы на сваю непраўдападобнасьць, гэты «падлік» жыў яшчэ доўгі час. Ну і, зразумела, паўстала пытаньне нязгодным: «А па вашых падліках колькі?».
Натуральна, што гэткія дасьледаваньні ня будуць праўдзівымі на ўсе 100%, таму што, папросту, няма дакладных дадзеных па колькасьці насельніцтва за розныя пэрыяды. Але нават такі калянавуковы падлік можа даць хаця і прыблізныя, але вельмі карысныя і цікавыя вынікі. Напрыклад, на падставе атрыманых дадзеных можна прасачыць і спрагназаваць тэмпы і тэндэнцыі «засяленьня» нашай плянэты.
Мэтода падліку элемэнтарная. Да ўвагі прымаюцца два фактары:
- калі на Зямлі зьявіліся першыя людзі;
- колькі людзей жыла ў розных пэрыядах.
Продкі Homo sapiens пачалі зьяўляцца ажно 700 000 год да нашай эры. Згодна ААН, сучасны Homo sapiens, мажліва, ужо хадзіў па Зямлі ў год гэтак 50 000 да нашай эры. Зразумела, тады, каб пачалі зьяўляцца новыя людзі, мусілі жыць, як мінімум, два чалавекі:)
Значна паболела насельніцтва ў 8000 годзе да нашай эры – ажно да 5 мільёнаў, бо зарадзілася сельская гаспадарка. Але тэмпы прыросту былі мізэрнымі. Па першае, жыцьцё было поўным небясьпекаў, а па другое, цягнулася год 10 максымум. Высокім быў узровень дзіцячай сьмяротнасьці – ля 50%. На пачатку новай эры на Зямлі ўжо магло жыць каля 300 мільёнаў Homo sapiens.
Да 1650 году насельніцтва паболела на дзьве траціны. Але гэтыя тэмпы нельга назваць імклівымі: тады віравала Чорная сьмерць – чума.
Аднак па колькасьці насельніцтва Зямлі мінула мільярдную мяжу ў 1800 годзе і працягвала расьці.
І вось сёньня нас ужо 6 мільярдаў! Такім чынам, хоць на хвілінку гэты сьвет пабачылі 106 456 367 669 чалавек, а зараз насельніцтва ня многа ня мала 6,6 мільярдаў!
Па прагнозах, у 2050 гэтая лічба вырасьце да 9,4 мільярдаў, прычым азіятаў будзе 58,5 %, а эўрапейцаў застанецца толькі 7, 3 %.
Атрымоўваецца, што 5,8 адсоткаў людзей, якія нарадзіліся на Зямлі за ўсю гісторыю існаваньня чалавецтва – гэта мы з вамі! Канешне, не 75 адсоткаў, але ўсё роўна лічба ўражваючая.
Фотаздымак вядомага мастака Спэнсэра Туніка, які любіць фоткаць масы голых людзей.