Google аблічбуе 10 000 000 падручнікаў

Дванаццаць буйных унівэрсытэтаў ЗША пачалі рэалізацыю адмысловай праграмы, якая праводзіцца сумесна з Google. У адпаведнасьці з праектам Google па аблічбаваньні кнігаў будуць адсканаваныя вялікія калекцыі зь бібліятэк унівэрсытэтаў — гэта каля 10 млн кніжных тамоў.

­

Праект накіраваны на тое, каб студэнты, выкладчыкі і проста зацікаўленыя маглі б атрымоўваць хуткі доступ да навучальных матэрыялаў.

Я паведамляе AP, матэрыялы, па словах прадстаўнікоў Google, будуць сканавацца і індэксавацца «у поўнай адпаведнасьці з законамі аб аўтарскім праве».

Зараз у практ далучаныя ўнівэрсытэты Ілінойса, Аёвы, Агайо, Мінесоты і інш. Хутка таксама плянуюць далучыцца Гарвард і ўнівэрсытэт Каліфорніі.

Уні Вера 11:40, 14/06/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.