Скандальнае «Лайно мастака» апынулася гіпсавым

Таямніцу самай вядомай арт-правакацыі 1960-х гадоў раскрыў сябар італійскага мастака П’ера Манцоні. У свой час творца-правакатар уласнаручна закрыў 90 слоікаў з этыкеткамі «Merda d'Artista» («лайно мастака») з мэтаю прадэманстраваць легкавер’е і ўсеяднасьць публікі, якая цікавіцца мастацтвам. Яму гэта ўдалося - ў слоіках апынуўся ўсяго толькі гіпс.

У 1961 годзе Манцоні (Piero Manzoni) пераканаў прэсу і крытыкаў, што ў кожным з 90 слоікаў знаходзяцца 30 грамаў яго экскрэмэнтаў.

Самае цікавае, што пасьля сьмерці мастака-правакатара, ягоныя «Merda d'Artista» засталіся запатрабаванымі. Так, слоік за нумарам 18 быў прададзены на міланскім аўкцыёне за 124 тысячы эўра ў траўні 2007 года.

А лёнданская галерэя Tate у 2000-м заплаціла ля 37 тысячаў даляраў за слоік пад нумарам 4. Пасьля таго, як таямніца была раскрытая і «твор мастацтва» апынуўся гіпсавым, прадстаўнік галерэі пракамэнтаваў The Times, што сэнс экспаната – утрымаць гледача ў напрузе, і ў гэтым і хаваецца асаблівы гумар экспаната.

Манцоні нарадзіўся ў 1933 годзе і пайшоў жыцьця ў 29 год ад алькаголю і наркотыкаў.

Падрабязьней пазнаёміцца з правакацыйнымі творамі П’ера Манцоні можна на адмысловым сайце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5621 seconds.