Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб ільготах

Працягваецца марафон па прыняцьці новага закона аб ільготах, паводле якога большасьць зь іх будуць скасаваныя.

Усяго на трэці працоўны дзень пасьля разгляду закона аб ільготах ў Палаце прадстаўнікоў Савет Рэспублікі перахапіў эстафету і адзінагалосна прагаласаваў за прыняцьцё закона.

Паводле працэдуры прыняцьця законапраектаў цяпер закон «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў» мусіць падпісаць А. Лукашэнка.

//Паводле інфармацыі БелТА і БелаПАН

Уні Вера 17:47, 28/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.006 seconds.