Оксфард: Студэнтам прыйдзецца плаціць шэсьць тысячаў замест дзьвюх

У Оксфардзкім унівэрсытэце пачаўся фінансавы скандал. Газэта Times апублікавала артыкул, у якім сказана, што па выніках незалежнай экспэртызы (JM Consulting), рэальны сярэдні кошт арэнды студэнцкага пакоя – 6000 фунтаў стэрлінгаў на год, і што з наступнага года бухгальтэрыі ўсіх унівэрсытэцкіх каледжаў зьбіраюцца браць з студэнтаў поўную плату, г.зн. спыніць усе субсыдыі. На дадзены момант студэнты ў сярэднім плоцяць за пакой 2000-3000 фунтаў на год.

У адказ на гэты артыкул афіцыйныя прадстаўнікі оксфардзкіх каледжаў заявілі, што ніякага адзінага пляну павышэньня коштаў на студэнцкае жыльлё на наступныя два гады не існуе. Кожны каледж унівэрсытэта мае права самастойна вырашаць падобныя пытаньні.

Оксфардзкі скандал з коштамі на студэнцкае жыльлё праходзіць на фоне агульнабрытанскага скандала з павышэньнем удвая платы за вышэйшую адукацыю, які ўжо раскалоў кіруючую лейбарысцкую партыю.

kipryda 12:30, 13/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.