Чылійскія студэнты закідалі паліцыю камянямі з-за зьменаў у руху аўтобусаў

У Сант'яга адбыліся чарговыя сутыкненьні студэнтаў з паліцыяй. Некалькі гадзін запар рух на цэнтральных вуліцах горада быў паралізаваны. У апошні час студэнцкія мітынгі ў Чылі адбываюцца рэгулярна. Аднак гэтым разам незадаволенасьць выклікала не складанае становішча ў сыстэме адукацыі, а транспартная рэформа.

Студэнты закідвалі паліцыянтаў камянямі

Каб разагнаць студэнцкую акцыю ўжываліся нават вадамёты, у адказ студэнты закідвалі паліцыянтаў камянямі. У выніку паліцыя арыштавала блізу 100 чалавек.

Пасьля зьмены маршруту аўтобусаў у Сант'яга многім студэнтам стала складаней дабірацца да месца вучобы. На думку студэнтаў, зьмены ў руху гарадзкіх аўтобусаў выгодныя толькі заможным жыхарам Сант’яга, але ня ўлічваюць патрэбы студэнтаў.

У апошні час гэта ўжо ня першая акцыя пратэсту. Па дадзеных BBC, больш за 800 чалавек былі арыштаваныя за апошні тыдзень пад час падобных акцыяў.

Чылійскія студэнты рэгулярна праводзяць вялікія акцыі пратэсту. Найбольшыя акцыі адбываліся ў траўня-чэрвені мінулага году. Тады ў іх прымалі ўдзел сотні тысячаў студэнтаў. Ладзілася таксама шмат крэатыўных і правакацыйных імпрэзаў. Напрыклад, у чэрвені ў Валпараісо студэнты выйшлі на шэсьце цалкам без вопраткі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.