Сотні тысяч чылійскіх студэнтаў ізноў выйшлі на акцыі супраць платнай адукацыі

Чылійскія студэнты ізноў выйшлі на дэманстрацыі ў падтрымку бясплатнай адукацыі, якія адначасова адбываюцца ў некалькіх гарадах краіны. У многіх з іх колькасць маніфестоўцаў перавышае 100 тысяч.


Фота PABLO TAPIA/AFP/Getty Images

У сталіцы Чылі, Сант’яга марш перарос ў сутыкненні з паліцыяй, якая выкарыстала газ і водамёты. Студэнты, а таксама менш адукаваныя аматары вулічных пратэстаў скарысталіся магчымасці пакідацца ў паліцыю камянямі. Нехта таксама падпаліў тры аўтобусы. Студэнты адмаўляюць сваю датычнасць да вандалізму, але ўрад Чылі заяўляе, што нібыта менавіта студэнцкія лідэры «адкрываюць сваімі акцыямі дзверы для вандалаў».

Студэнты Чылі напэўна ці не самыя гарачыя навучэнцы на планеце. Яны рэгулярна страйкуюць і ладзяць разнастайныя акцыі пратэсту. У 2007 годзе чылійцы закідалі паліцыю камянямі з-за зменаў руху аўтобусаў, а годам раней выйшлі галышом на вуліцы Валпараісо супраць платных уступных іспытаў. Часам у акцыях чылійскіх студэнтаў прымаюць удзел да 800 тысяч чалавек.

Чылійскія студэнты такім чынам пратэстуюць супраць платнай вышэйшай адукацыі ў сваёй краіне, якая была ўсталяваная яшчэ ў часы дыктатара Піначэта. Сучасны урад плануе прыцягнуць каля 1 млрд даляраў падаткаў на адукацыю, але студэнцкія лідэры лічаць гэты крок недастатковым. 

Уні Вера 13:50, 12/04/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.