25 прамоваў, якія зьмянілі сьвет

Часопіс Vital Speeches of the Day, у якім друкуюцца матэрыялы па аратарскім майстэрстве, агучыў пералік 25-ці прамоваў, якія найбольш паўплывалі на лёс чалавецтва. Рэйтынг быў складзены паводле аналізу болей 17 тыс. выступаў, агучаных з 1934 года.

У першую тройку ўвайшлі:

  • прамова прэзыдэнта ЗША Франкліна Рузвэльта аб нападзе Японіі на Пэрл-Харбар і уступленьні ЗША у Другую Сусьветную вайну (1941 год);
  • прамова прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага ў 2001 годзе пра атаку тэрарыстаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон, пасьля чаго пачалася глябальная вайна з тэрорам. У выніку амэрыканскія войскі занялі Афганістан і Ірак;
  • прамова Адольфа Гітлера, якая была агучаная перад Рэйхстагам і абвяшчала аб намерах Нямеччыны сілай вырашыць пытаньне з Польшай – фактычна гэта было абвяшчэньне Другой Сусьветнай вайны (1939 год). 

У лік выбітных аратараў патрапілі таксама прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль, кіраўнік камуністычнага Кітая Мао Цзэ-дун, прэм’ер-міністар Ізраіля Голда Мэір і савецкі лідэр Леанід Брэжнеў

У топ-25 патрапілі выступы толькі пяці асобаў, якія ніколі не ўзначальвалі дзяржавы. Сярод іх фізык Эльбэрт Эйнштэйн

Падгледзець увесь сьпіс адзначаных прамоўцаў можна тут, а некалькі прамоваў там можна бясплатна скачаць. Павандраваўшы па Сеціве, аматары аратарскага майстэрства могуць знайсьці mp3 і да астатніх гістарычных прамоваў. Для старту - адпаведная старонка Вікіпэдыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0497 seconds.